Клеман Філібер Леа Дэліб () (, Сен-Жэрмен-дзю-Валь, цяпер у межах г. Ла-Флеш, Францыя — , ) — французскі кампазітар. Член (1884).

Біяграфія Леа Дэліб нарадзіўся 21 лютага 1836 года ў Сен-Жэрмен-дзю-Валь, у сям’і паштовага служачага і дочкі спевака «Опера комік». Пасля смерці бацькі ў 1847 годзе сям’я пераехала ў Парыж. Дэліб вучыўся музыцы ў сваёй маці і дзядзькі, арганіста царквы Сент-Эсташ і выкладчыка спеваў у Парыжскай кансерваторыі.

З 1848 года вучыўся ў Парыжскай кансерваторыі па класе Тарыа. У 1849 годзе ён атрымаў другі прыз па сальфеджыа, а праз год, у 1850 годзе, заняў першае месца.

Ён таксама займаўся па класе аргана ў Франсуа Бенуа, па класе кампазіцыі ў Адольфа Адана, па класе фартэпіяна Фелікса ле Купэ і па класе гармоніі Франсуа Базена.Curzon, p. 9

Быў харыстам у царкве Мадлен у Парыжы, выступаў у хоры хлопчыкаў на прэм’еры оперы Меербера «Прарок» 11 красавіка 1849 года.

З 1853 года па 1871 год займаў месца арганіста пры царкве Сен-П’ер-дэ-Шаё. У гэты ж час супрацоўнічаў з парыжскім «Тэатрам Лірык» (у якасці акампаніятара і рэпетытара), даваў урокі фартэпіяна.

У 1865—1872 гадах — другі хормайстар тэатра «Гранд Апера».

У 1871 годзе Дэліб адмовіўся ад пасады арганіста, ажаніўся з Леанціна-Эстэль Дэнен і цалкам прысвяціў сябе кампазіцыі.

З 1881 года прафесар Парыжскай кансерваторыі. Дэліб змяніў Напалеона-Анры Рэбера на пасадзе прафесара кампазіцыі ў кансерваторыі, нягледзячы на ўласнае прызнанне, што ён нічога не ведае пра фугу і кантрапункт.Macdonald, Hugh. «Delibes, (Clément Philibert) Léo», Grove Music Online, Oxford University Press, 2001. Retrieved 12 January 2020 Да сваіх абавязкаў ён ставіўся з вялікай сур’ёзнасцю. Музычны крытык Чарлз Даркурс нагадаў пра клопат Дэліба пра сваіх студэнтаў і непакой за іх поспех у Рымскай прэміі () — самай прэстыжнай музычнай прэміі Францыі.

Апошнія гады Дэліба былі фінансава камфортнымі і сацыяльна забяспечанымі. У 1884 годзе ён быў абраны ў Інстытут Францыі. Апошняй яго працай, незавершанай па прычыне яго смерці, была опера «Касія».

Дэліб, які пэўны час хварэў, памёр у сваім доме ў Парыжы пасля раптоўнага ўдара незадоўга да свайго 55-годдзя.

Пахаваны на могілках Манмартр у Парыжы.Darcours, Charles. «Léo Delibes», Le Figaro, 17 January 1891, p. 1 (in French)

Творчасць Працаваў пераважна ў музычна-тэатральных жанрах.

Трынаццаць першых невялікіх опер не прынеслі Дэлібу вялікай славы. Сапраўдная яго вядомасць пачалася з 1865 года, пасля яго кантаты «Alger» і ў асаблівасці пасля балета «Ручай» (), пастаўленага ў 1866 годзе ў Вялікай парыжскай оперы.

Найбольш вядомыя яго оперы «Так сказаў кароль» (1873) і «Лакмэ» (1883) — адна з найлепшых французскіх арыентальных опер.

Наватар у галіне балета, сімфанізаваў балетную музыку, развіў у ёй драматычны пачатак. Яго найлепшыя балеты «Капелія» (1870) і «Сільвія» (1876) зрабілі вялікі ўплыў на развіццё музычна-харэаграфічнага мастацтва.

Асноўныя творы

Балеты

«Ручай» () (1866) разам з Л. Мінкусам «Капелія, або Дзяўчына з блакітнымі вачыма» () (1870) «Сільвія, або Німфа Дыяны» () (1876)

Оперы і аперэты Звыш 30 опер і аперэт. Найбольш вядомыя:

«Так сказаў кароль» (), опера, лібрэта Гандзінэ (1873) «Жан дэ Нівель» (), опера, лібрэта Гандзінэ (1880) «Лакмэ» (), опера, лібрэта Гандзінэ і Жыля (1883) «Касія» (), опера (1893) L’Omelette à la Follembuche, аперэта (1859)

Вакальная музыка

20 рамансаў, 4-галосныя мужчынскія хоры і іншыя

Літаратура

Катэгорыя:Кампазітары Францыі XIX стагоддзя Катэгорыя:Оперныя кампазітары Францыі XIX стагоддзя Катэгорыя:Балетныя кампазітары Францыі XIX стагоддзя Катэгорыя:Кампазітары аперэт