Алег Леанідавіч Алкаеў (, Ленінск-Кузнецкі, РСФСР — , Берлін, Германія) — былы начальнік СІЗА № 1 (Мінск), аўтар кнігі «Расстрэльная каманда».
Біяграфія Мае сярэднюю спецыяльную і вышэйшую адукацыю, палкоўнік унутранай службы. Больш за 30 гадоў прапрацаваў у пенітэнцыярнай сістэме СССР, Казахстана, а з пачатку 1990-х гадоў — Беларусі.
Са снежня 1996 года па май 2001 года Алкаеў быў начальнікам Следчага ізалятара № 1 Камітэта выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь у Мінску. На гэтай пасадзе ён кіраваў камандай, якая выконвае смяротныя прысуды (паводле яго сведчанняў, за гэты перыяд было расстраляна 134 зняволеных)«Белоруссия и Узбекистан — последние палачи», агляд справаздачы «Amnesty International», 4 октября 2004. Адной з яго галоўных задач (акрамя непасрэдна арганізацыі работы расстрэльнай каманды) была канспірацыя і забеспячэнне адпаведным легендаваннем супрацоўнікаў, якія знаходзіліся пад пільным кантролем і якім было забаронена апавядаць каму б там ні было пра асаблівасці сваёй працы.
У 2001 годзе Алкаеў выступіў з выкрыццямі па справе аб выкраданні і меркаваным забойстве вядомых беларускіх палітыкаў. Згодна з яго заявамі, у 1999 годзе па распараджэнні тагачаснага міністра ўнутраных спраў Юрыя Сівакова ён азнаёміў камандзіра САХРа Дзмітрыя Паўлічэнку з працэдурай прывядзення смяротнага прысуду ў выкананне. У тым жа годзе Алкаеў двойчы па асабістым указанні міністра выдаваў спецыяльны пісталет ПБ-9, прызначаны для прывядзення ў выкананне смяротных прысудаў; пазней, супаставіўшы даты, ён выказаў здагадку, што з гэтага пісталета былі забітыя Юрый Захаранка, Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі. Калі яму стала відавочна, што праваахоўныя органы не маюць намер распачаць неабходныя меры для расследавання, ён апублікаваў у апазіцыйным друку інтэрв’ю і дакументы«Расстрельная команда». — Глава вторая. «Хроника ужаса».
У дзень выхаду газет з гэтымі матэрыяламі Алкаеў пакінуў Мінск, некаторы час жыў у Маскве, а затым выехаў да сваякоў у Германію і з 25 ліпеня 2001 года жыве ў Берліне«Расстрельная команда». — Заключительная глава.. У 2002 годзе ён атрымаў палітычны прытулак у ГерманііБывший начальник СИЗО Олег Алкаев получил политическое убежище в Германии // «Белорусская деловая газета». — 19 ліпеня 2002. У 2006 годзе выдадзена кніга Алкаева «Расстрэльная каманда»https: //meduza.io/feature/2018/02 /02/otbyl-po-prigovoru (выд. «Беларускі Партызан», 2006. — 288 стар. — ISBN 5-91114-003-9). У анатацыі кнігі гаворыцца: Яго <Алкаева> адкрыты аповед пра турэмны побыт, правілы і парадкі раскрывае многія таямніцы гэтага закрытага свету. Шакавальныя падрабязнасці прывядзення ў выкананне смяротных прысудаў — першы сучасны дакумент аб працэдуры пакарання.
У студзені 2021 года была апублікавана размова Вадзіма Зайцава, тагачаснага старшыні КДБ, з двума людзьмі ад 11 красавіка 2012 года, дзе гаворка вялася сярод іншага і пра арганізацыю забойства пісьменніка і былога начальніка СІЗА-1 у Мінску АлкаеваЭкс-глава КГБ Беларуси Зайцев обсуждает убийство Шеремета: Сделаем закладку.., чтобы ни рук, ни ног — Хартыя'97.
Спасылкі Інтэрв’ю, кніга Выкраданне людзей — справа рук СОБРа // " Белорусская деловая газета ". — 22 жніўня 2001 Фрагменты кнігі «Расстрэльная каманда» на сайце выдавецтва Дакументальны фільм Галоўны кат // «Інтэр» 2009 Алег Алкаеў: Відэазапіс пакарання Захаранкі існуе, я хутка яго ўбачу Алег Алкаеў працягвае расследаванне Алег Алкаеў: «Парэшткі цара Мікалая шукалі 70 гадоў. знайшлі» Алег Алкаеў: Злачынцы звычайна не хаваюцца, калі маюць гарантыі Алег Алкаеў: Невядома, хто на самай справе кіруе краінай, Лукашэнка ці алігархі? Алег Алкаеў: Лукашэнка баіцца, што Шэйман ўцячэ Алег Алкаеў у «Дом-шоу»: «Калі падрыхтаваць патрэбных сукамернікаў…» Алег Алкаеў: «Адміністрацыя жыве не па законе, а па ўказанні» Алег Алкаеў: Выкананне смяротнага прысуду — гэта забойства Аповяд беларускага ката: «ўсведамляць, што з імі адбываецца толькі вернікі людзі» Інтэрв’ю Алега Алкаева, 15 жніўня 2018
Катэгорыя:Палітычныя эмігранты Катэгорыя:Міліцыянеры Беларусі Катэгорыя:Смяротнае пакаранне