Руквуд, РоквудАўстралія (zbsb.org) () — могілкі ў заходнім прыгарадзе Сіднея.

Могілкі былі створаныя ў 1868 годзе, размешчаныя за 17 кіламетраў на захад ад дзелавога цэнтра горада. Плошча некропаля каля 300 гектараў, што робіць яго найбуйнейшым у Паўднёвым паўшар’і. На могілках больш за мільён пахаванняў.

Беларусы, пахаваныя на могілках

Надзея Лужынская — беларускі грамадскі дзеяч, кіраўнік Жаночага камітэта пры Беларускім культурна-грамадскім клубе. Міхась Зуй (1909—1995) — беларускі грамадскі і палітычны дзеяч. Аляксандр Смаль (1912—1990) — рэдактар інфармацыйнага бюлетэня «Новае Жыцьцё». Аркадзь Качан (1921—1982) — беларускі грамадскі і вайсковы дзеяч. Аўгіння Каранеўская (1919—1983) — актыўная дзяячка беларускага руху ў Аўстраліі. Мікола Каранеўскі (1916—1973) — грамадскі дзеяч беларускай дыяспары ў Аўстраліі. Язэп Малецкі (1906—1982) — беларускі грамадскі дзеяч, рэдактар і выдавец; урач. Адам Чурыла (1911—1972) — беларускі грамадскі дзеяч у Аўстраліі.

Крыніцы

Спасылкі

Аўстралія (zbsb.org)

Катэгорыя:З’явіліся ў 1868 годзе Катэгорыя:1868 год у Аўстраліі Катэгорыя:Могілкі Аўстраліі Катэгорыя:Сідней