Віктар Францавіч Янушэўскі (, Мінск — , Берлін) — беларускі футбаліст, абаронца, майстар спорту СССР.
Клубная кар’ера Ва ўзросце дзесяці гадоў трапіў пад кіраўніцтва Віктара Аўтушкі, у сталічны СДЮШАР. Футбольная кар’ера пачыналася ў атацы.
Вылучаўся сваім талентам ў дублі мінскага «Дынама», а ўжо ў 17 гадоў давялося дэбютаваць за асноўны склад галоўнай каманды краіны, якая тады яшчэ выступала ў першай Лізе. За Дынама гуляў на працягу 11-ці гадоў (316 матчаў і чатыры забітых гола).
З’яўляўся адным з лідараў легендарнай каманды Эдуарда Малафеева, якая ў 1982 годзе заваявала чэмпіёнскія медалі. У тым сезоне абаронца ўвайшоў у топ-5 гульцоў «Дынама» па колькасці згуляных матчаў.
У 1990-ы годы вырашае паспрабаваць свае сілы ў Еўропе, праўда ў вельмі сціплым клубе з Англіі — «Олдэршот», аўтсайдар чацвёртага дывізіёна. На туманным Альбіёне беларус згуляў усяго ў шасці матчах, пасля чаго вярнуўся ў ЦСКА, якому дапамог не толькі выйграць Кубак СССР (адзіны ў кар’еры), але і ў другі раз стаць чэмпіёнам Савецкага Саюза. Усяго ж за армейцаў абаронца згуляў у 42-х гульнях.
З распадам краіны Янушэўскі яшчэ раз адважыўся паспрабаваць сябе на легіянерскай збажыне, на гэты раз абаронца адправіўся ў Германію, у клуб пятага дывізіёна — «Тэніс Барусія», за які згуляў у 11-ці матчах.
Дасягнення Па праву, можна лічыць самым тытулаваным беларускім футбалістам эпохі Савецкага Саюза. На яго рахунку залатыя медалі юнацкага чэмпіянату Еўропы (U-19) 1978 года, праз год маладзёжная зборная СССР заняла другое месца на мундыялі. Разам з мінскім «Дынама» ў 1982 годзе стаў чэмпіёнам краіны, а праз дзевяць гадоў яшчэ раз прымерыў залатыя медалі першынства Савецкага Саюза, але ўжо ў складзе маскоўскага ЦСКА. У складзе армейцаў у тым жа годзе падняў над галавой Кубак СССР60 гадоў таму нарадзіўся Віктар Янушэўскі .
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі зборнай СССР па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК ЦСКА Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Тэніс Барусія Берлін Катэгорыя:Ігракі ФК Олдэршот