Славацкая пошта () — дзяржаўная кампанія, якая адказвае за аказанне паштовых паслуг у Славакіі, створаная 1 студзеня 1993 года, калі Славакія набыла незалежнасць. 1 кастрычніка 2004 года арганізацыя стала акцыянерным таварыствам, якое належыць дзяржаве. У паштовую сетку ўваходзяць больш за 1500 паштовых аддзяленняў па ўсёй краіне«Subject of activity» . Slovenská pošta.. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Банска Бістрыцы.

Сярод абавязкаў арганізацыі ёсць аказанне ўніверсальных паштовых паслуг, кур’ерская дастаўка, праца часовых паштовых аддзяленняў, выпуск паштовых марак і паштовы музей.

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Прадпрыемствы Славакіі Катэгорыя:Банска-Бістрыца Катэгорыя:Паштовыя арганізацыі і кампаніі Катэгорыя:Транспарт у Славакіі