Гміна Равяцічы (, таксама ) — колішняя вясковая гміна, якая існавала да 1932 года ў Палескім ваяводстве Польскай Рэспублікі (цяпер тэрыторыя Беларусі). Сядзіба размяшчалася ў РавяцічахGłówny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku, Książnica-Atlas, Lwów 1933.

У міжваенны перыяд гміна ўваходзіла ў склад Пружанскага павета Палескага ваяводстваSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VIII — Województwo Poleskie, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1924. 22 студзеня 1926 года ў склад гміны Равяцічы перададзена частка тэрыторыі скасаванай гміны Чарнякава, у той час як частка тэрыторыі гміны Равяцічы перададзена гмінам Міжлессе (новаўтворанай) i Бяроза-Картузская.

1 красавіка 1932 года гміна скасавана, яе тэрыторыя ўключана ў склад гмін Малеч і Сігневічы (новаўтворанай).

Катэгорыя:Гміны Палескага ваяводства Катэгорыя:Зніклі ў 1932 годзе