Факультэт біятэхналогіі і аквакультуры — адзін з факультэтаў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.
Агульныя звесткі У 1930 годзе быў створаны заатэхнічны факультэт, які ў 1975 годзе быў пераўтвораны ў зааінжынерны, а ў 2015 атрымаў сваю сучасную назву. За перыяд існавання факультэта падрыхтавана больш за 8 тысяч спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі. На працягу гэтага перыяду факультэт уносіць істотны ўклад у забеспячэнне аграрных прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь высокакваліфікаванымі спецыялістамі.
Навучанне студэнтаў праводзяць больш за 40 выкладчыкаў, у тым ліку: 6 дактароў навук, прафесараў і каля 30 кандыдатаў навук, дацэнтаў. Маецца сучасная лабараторыя па прыкладной эндакрыналогіі, ветэрынарыі і біятэхналогіі, міжфакультэцкія генетычная лабараторыя, лабараторыя маніторынгу якасці малака, вучэбная пасека, навучальныя камп’ютарныя лабараторыі, птушкагадоўчая лабараторыя, акварыяльная, мікрабіялагічная лабараторыя, лабараторыя зоагігіены.
Спецыяльнасці На факультэце вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў па спецыяльнасцях (вочна і завочна) «заатэхнія» (у тым ліку скарочаны тэрмін навучання), «прамысловае рыбаводства». На дзённай форме вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў па спецыялізацыі «птушкагадоўля».
Выпускнікі спецыяльнасці «прамысловае рыбаводства» могуць не толькі працаваць у рыбаводных гаспадарках рэспублікі, але і займацца навуковымі даследаваннямі, накіраванымі на пошукі новых аб’ектаў рыбаводства i павышэнне рыбапрадуктыўнасці сажалак. Яны таксама могуць вывучаць пытанні аховы рыбных рэсурсаў, працаваць у запаведніках, нацыянальных парках, камітэтах па экалогіі і ахове жывёльнага і расліннага свету і іншых установах.
Выпускнікі спецыяльнасці «заатэхнія» працуюць у якасці кіраўнікоў і спецыялістаў на буйных аграрных прадпрыемствах, у селекцыйна-гібрыдных цэнтрах і на свінагадоўчых комплексах, племянных заводах, дзяржплемпрадпрыемствах, райплемстанцыях, птушкагадоўчых прадпрыемствах, у заапарках, запаведніках, кіналагічных цэнтрах, раённых і абласных службах, навукова-даследчых і навучальных установах.
Навукова-педагагічныя школы Навукова-педагагічная школа Р. Ф. Мядзведзева — павышэнне ўзнаўленчай здольнасці буйной рагатай жывёлы Навукова-педагагічная школа М. У. Шалака — распрацаваны метады ўплыву на малочную прадуктыўнасць кароў, адкормачныя і мясныя якасці маладняку буйной рагатай жывёлы і свіней на адкорме біялагічна актыўных рэчываў расліннага паходжання Навукова-педагагічная школа І. С. Серакова — выкарыстанне ў жывёлагадоўлі вітамінаў новага пакалення, распрацоўка спосабаў атрымання канкурэнтаздольных экалагічна бяспечных прэпаратаў і дабавак на аснове мясцовых крыніц сыравіны
Кафедры ў 2026 годзе Заагігіены, экалогіі і мікрабіялогіі Іхтыялогіі і рыбаводства Кармлення і развядзення сельскагаспадарчых жывёл Буйной жывёлагадоўлі і парапрацоўкі жывёлагадоўчай прадукцыі Свінагадоўлі і дробнай жывёлагадоўлі Біятэхналогіі і ветэрынарнай медыцыны
Дэканы
П. А. Назаранка (1930—1933) І. А. Лебедзеў (1934—1938) Арцём Іванавіч Новік (1938—1941 і 1946—1952) Г. Г. Бабічаў (1952—1955) А. М. Журбенка (1955—1961) А. М. Грышчанкава (1961—1962) І. Ф. Некрашэвіч (1962—1964) Р. Б. Козін (1964—1966) П. І. Шумскі (1966—1976) П. М. Катуранаў (1976—1980) Юрый Леанідавіч Максімаў (1980—1981) Міхаіл Уладзіміравіч Шалак (1981—1988) У. І. Караба (1988—1994) Мікалай Уладзіміравіч Казаравец (1994—2000) В. А. Сіцько (2000—2003) Мікалай Іванавіч Гаўрычэнка (2003—2004) А. У. Салянік (2004—2008) Мікалай Іванавіч Гаўрычэнка (2008—2009) Мікалай Аляксандравіч Садомаў (2009—2011) А. Л. Мікуліч (2011—2014) Мікалай Іванавіч Гаўрычэнка (2014—2016) Аляксандр Іванавіч Партны (2017—2024)Биография А. И. Портного Мікалай Іванавіч Кудравец (з 2024)
Крыніцы
Спасылкі Старонка факультэта на сайце БДСГА Катэгорыя:З’явіліся ў 1930 годзе