Ю́заф Ло́скі (; 16 студзеня 1827, в. Кастамлоты над Бугам — 13 студзеня 1885, Варшава) — польскі гісторык і археолаг-аматар, выдавец, малявальшчык, гравёр, фатограф.
Біяграфія Уладальнік маёнтка Кастамлоты ў Бельскім павеце Сядлецкай губерні. Замалёўваў, фатаграфаваў і апісваў ваколіцы свайго маёнтка. Супрацоўнічаў з часопісам «Kłosy» і «Gazeta Warszawska». Таксама праводзіў археалагічныя даследаванні ў ваколіцах Кастамлотаў, і Кодані. Вынікі сваёй працы апублікаваў у 1876 годзе ў часопісе «» пад назвай «Берагі Буга. Паганскія магілы ў Кастамлотах» ().
Калекцыянаваў археалагічныя помнікі, медалі, у зборы Лоскага мелася таксама калекцыя зброі. У 1856 годзе прадметы са збору дэманстраваліся на варшаўскай выстаўцы помнікаў даўніныЛоский Юзеф (1827—1885).
З 1875 года пасля продажу маёнтка жыў у Варшаве. У 1883 годзе выдаў гістарычную кнігу «Ян Сабескі, яго сям’я, таварышы па зброі і тагачасныя помнікі» ().
Пахаваны на варшаўскіх могілках Старыя Павонзкі (кватэра 59, рад 6, месца 7).
Спасылкі
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Люблінскім ваяводстве Катэгорыя:Гісторыкі Польшчы Катэгорыя:Археолагі Польшчы Катэгорыя:Гравёры Польшчы Катэгорыя:Мастакі Польшчы Катэгорыя:Фатографы Польшчы