Rada Airlines — прыватная беларуская грузавая авіякампанія, якая базуецца ў Мінску. Кампанія была заснавана ў 2015 годзе і з’яўляецца апошняй кампаніяй за межамі Паўночнай Карэі, якая выкарыстоўвае самалёты Іл-62МГр. Авіякампанія Rada airlines атрымала другі Іл-62 восенню 2020 года Rada Airlines holt sich eine zweite Il-62, abgerufen am 19. November 2020. У канцы студзеня 2020 года Іл-62 вылецеў з Базеля з лекамі ў ДамаскRussischer Uralt-Frachtjet fliegt von Basel nach Syrien — das steckt dahinter, abgerufen am 19. November 2020.
Флот Флот складаецца з двух самалётаў Іл-62МГр з бортавымі нумарамі EW-450TR і EW-505TR і аднаго самалёта Ан-26Б з бортавым нумарам EW-453TG.
Санкцыі 9 жніўня 2024 года Міністэрства фінансаў ЗША ўключыла авіякампанію і яе кіраўніцтва ў амерыканскі санкцыйны спіс.
Спасылкі Сайт Rada Airlines Фотаздымкі авіякампаніі Rada на Airliners.net
Катэгорыя:З’явіліся ў 2015 годзе Катэгорыя:Авіякампаніі Беларусі Катэгорыя:Беларускія юрыдычныя асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША