«Альпійская балада» — аповесць Васіля Быкава, была апублікавана ў 1964 годзе ў часопісе «Маладосць» № 1, у кніжным выданні — у тым жа годзеВасіль Быкаў, «Доўгая дарога дадому». Твор пра тры дні жыцця ўцекачоў з палону беларуса Івана і італьянкі Джуліі. Гэта гісторыя пра тры кароткія дні, якія падарылі былым вязням канцлагера бязмежнае каханне і надзею на выратаванне.
Сюжэт Пад час Другой сусветнай вайны з фашысцкага канцлагера ў Альпах уцякаюць савецкі салдат Іван і італьянская дзяўчына Джулія. Яны выпадкова сустракаюцца. Спачатку Іван беспаспяхова спрабуе пазбавіцца ад яе. Пасля ў іх нараджаюцца пачуцці.
Ім трэба будзе перажыць самыя неверагодныя прыгоды ў сваім жыцці. Галодныя, змучаныя, напалоханыя і разгубленыя, яны будуць блукаць у самых прыгожых гарах Еўропы, з цяжкасцю ўсведамляючы, што горы яшчэ могуць быць прыгожымі, а мужчына і жанчына здольныя думаць не толькі пра вайну і небяспеку.
Падставы напісання Як згадваў сам Быкаў, сюжэт да твора ён спаткаў падчас вайны ў аўстрыйскім гарадку:
Экранізацыя і пастаноўкі Аповесць шмат перакладалася на замежныя мовы, часта выдавалася не толькі ў Беларусі, але і ў іншых савецкіх рэспубліках. На аснове аповесці створаны кінафільм, некалькі тэатральных спектакляў, інсцэніроўка для радыё, балет, пастаўлены ў Мінску і Чалябінску, опера, пастаўленая ў Харкаве, сімфонія.
У 1964 годзе была запісана радыёпастаноўка творуАльпійская балада, радыёпастаноўка на kamunikat.org.
У 1967 годзе быў зняты фільм.
У 1967 годзе быў пастаўлены аднаактовы балет Яўгена Глебава Беларускім дзяржаўным тэатрам оперы і балетаАльпийская баллада. Балет. Энциклопедия, СЭ, 1981 пад кіраўніцтвам дырыжора Газіза Дугашава.
Цікавыя факты Падчас працы над творам, Аляксей Карпюк сустрэў на вакзале ў Гародні італьянца ў якога скралі дакументы ў цягніку. Быкаў і Карпюк некалькі дзён апекаваліся замежнікам, пакуль пашпарт не знайшоўся. У гэты час Быкаў кансультаваўся адносна італьянскай мовыВасіль Быкаў. «Доўгая дарога дадому» Кніга ўспамінаў. — Прадмова аўтара; мастак А. Бохан. — Мінск: ГА БТ «Кніга», 2004. — 544 с. ISBN 985-6605-13-Х.
Спасылкі
Катэгорыя:Творы Васіля Быкава Катэгорыя:Кнігі пра Вялікую Айчынную вайну Катэгорыя:Кнігі 1964 года Катэгорыя:Кнігі пра Другую сусветную вайну Катэгорыя:Аповесці