Цэнтральная вуліца (, ) — вуліца ў Наваполацку.
Апісанне Размешчана ў паўночна-заходняй частцы горада ў раёне прамзоны БВК у санітарнай лесапаласе ААТ «НАФТАН» на тэрыторыі садовага таварыства «Хімік-2» непадалёк ад невялікай рэчкі Залюхаўкі. Працягласць вуліцы складае каля 150 метраў. Рух грамадскага транспарту па вуліцы не ажыццяўляецца. Дабрацца да вуліцы можна аўтобусам № 12 «Падкасцельцы — Весавая БВК».
Цікавыя факты У Наваполацку складана знайсці яшчэ якую-небуць вуліцу, якая б яшчэ менш асацыявалась з «цэнтрам» у будь-якім сэнсе, чым вуліца Цэнтральная. Абсалютная большасць жыхароў нават не ўяўляе аб існаванні ў горадзе вуліцы з такой назвай. У звычайным кантэксце пад «цэнтральнай» вуліцай Наваполацка часцей за ўсё разумеецца вуліца Маладзёжная — галоўная магістраль горада.
Гл. таксама Спіс вуліц Наваполацка
Катэгорыя:Вуліцы Наваполацка