Віктар Барнафавіч Зураеў (нар. ) — палкоўнік, камандзір спецыяльнага падраздзялення Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь «Алмаз» (2010—2021).
Біяграфія Нарадзіўся 28 лістапада 1963 года. Этнічны асецін.
У 1986 годзе паводле размеркавання трапіў у Мінск камандзірам узводу ўнутраных войск СССР воінскай часці 3214. У сярэдзіне 1980 года на ўсесаюзных зборах у Тбілісі атрымаў крапавы берэт. У 1991 годзе меў баявое заданне ў Нагорным Карабаху, удзельнічаў у лакалізацыі армяна-азербайджанскага ўзброенага канфлікту ў Нагорным Карабаху.
У 1993 годзе прыняў першы экзамен на крапавы берэт у Беларусі. Працягнуў службу ў пагранічных войсках. Служыў начальнікам аддзела, пазней — намеснікам камандзіра воінскай часці 1250 пагранічных войскаў (Мінск), на тэрыторыі якой базуецца пагранічны спецназ (Асобная служба актыўных мерапрыестваў, АСАМ).
У 2012 годзе кіраваў службай па барацьбе з незаконным абаротам наркотыкаў. У 2018 годзе суправаджаў Віктара Лукашэнку ў часе візіту ў Чачню, быў на сустрэчы з Рамзанам Кадыравым.
Адзін з кіраўнікоў падаўлення масавых пратэстаў па выніках прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Пад камандаваннем Зураева супрацоўнікам спецпадраздзялення «Алмаз» у Мінску быў застрэлены бяззбройны дэманстрант Аляксандр Тарайкоўскі.
Са снежня 2021 года працуе намеснікам генеральнага дырэктара па бяспецы, рэжыму і кадрах у Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі «Стайкі»СМИ: командир «Алмаза» Виктор Зураев стал заместителем директора в «Стайках».
Сям’я Сын — Аляксандр Віктаравіч Зураеў (нар. 1993) — кандыдат хімічных навук, дацэнт, дэкан хімічнага факультэта БДУ.
Узнагароды медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы» (2003)Указ Президента Республики Беларусь от 10 ноября 2003 года № 500 «О награждении группы военнослужащих, лиц начальствующего состава органов внутренних дел, органов и подразделений по чрезвычайным ситуациям государственными наградами Республики Беларусь» медаль «За бездакорную службу» I ступені (2010)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 лютага 2010 года № 81 «Аб узнагароджанні медалём „За бездакорную службу“ I, II, III ступені» ордэн «За службу Радзіме» III ступені (2015)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 лютага 2015 года № 108 «Аб узнагароджанні» .
Крыніцы
Катэгорыя:Ваенныя Беларусі Катэгорыя:Міліцыянеры Беларусі Катэгорыя:Пагранічнікі