Усевалад Пятровіч Радзько́ ( — ) — вучоны-фізік, доктар фізіка-матэматычных навук (1985), прафесар (1990), член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996).

Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Шклоў (Магілёўская вобласць, Беларусь). У 1962 годзе скончыў фізічны факультэт Томскага дзяржаўнага ўніверсітэта і пачаў працу ў ім. У 1971 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1972 года займаў пасады старшага навуковага супрацоўніка, вучонага сакратара, з 1976 года загадчыка лабараторыі, з 1987 года намесніка дырэктара Магілёўскага аддзялення Інстытута фізікі акадэміі навук БССР. У 1992—2002 гадах дырэктар, з 2002 года галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута прыкладной оптыкі Нацыянальнай акадэміі навук БеларусіЧлены-карэспандэнты: РАДЗЬКО Усевалад Пятровіч // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Адначасова выкладаў у Гомельскім дзяржаўным універсітэце і Магілёўскім машынабудаўнічым інстытуцеИмя в белорусской науке: Редько Всеволод Петрович. З 2005 года прафесар Беларуска-Расійскага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць Навуковыя працы ў галіне інтэгральнай оптыкі, фізікі паўправаднікоў, па методыках і тэхналогіі стварэння кампазіцыйных асяроддзяў і суперструктур для оптаэлектронікі і інш. Прапанаваў і даследаваў новы клас планарных аптычных хваляводаў, названых гамагеннымі. Аўтар больш за 140 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі, 26 вынаходстваў.

Сярод апублікаванага: Введение в интегральную оптику. — Мн.: Наука и техника, 1975 (разам з А. М. Ганчарэнкам); Кинетика процесса формирования планарных волноводов в стеклах электродиффузией серебра // Физика и химия стекла. 1986. Т.12, № 6.; Квантово-размерные структуры селенид кадмия / полимер, изготовленные методом вакуумного испарения (разам з А. С. Барбіцкім і А. І. Вайцянковым) // Письма в ЖТФ. 1996. Т.22, вып.13.

Узнагароды Дзяржаўная прэмія БССР 1984 года за цыкл прац «Планарныя аптычныя хваляводы», апублікаваных у 1967—1983 гадах.

Літаратура

Петрусевіч, А. Бацькоўскі край — Шклоўшчына // Ударны фронт (Шклоў). — 2003. — 26 красавіка. — С. 2.

Спасылкі Члены-карэспандэнты: РАДЗЬКО Усевалад Пятровіч // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі Усевалад Пятровіч Радзько ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі РЕДЬКО Всеволод Петрович // Сайт фізічнага факультэта Томскага дзяржаўнага ўніверсітэта Редько Всеволод Петрович // База патентов Беларуси

Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі Беларусі