Сяргей Міхайлавіч Бялоў (, в. Дзяшоўкі, Казельскі раён, Калужская вобласць, Расія — ) — беларускі спецыяліст у галіне трактарабудавання. Кандыдат тэхнічных навук (1963), прафесар (1986). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (кваліфікацыя «Інжынер-механік трактарабудавання», 1956).
Выкладаў у Магілёўскім машынабудаўнічым інстытуце (1969—1975, рэктар), Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі (1956—1969 і з 1975, аўтатрактарны факультэт, кафедра «Трактары», прафесар, у 1975—1988 — прарэктар па вучэбнай рабоце).
Навуковыя інтарэсы: стварэнне абсталявання і распрацоўка методык правядзення выпрабаванняў аўтатрактарнай тэхнікі; педагогіка вышэйшай школы.
Асноўныя працы Исследование явления самовыключения прямозубых шестерен и зубчатых муфт тракторных коробок перемены передач : автореферат диссертации … кандидата технических наук / Белов С. М. — Минск, 1963.
Узнагароды Ордэны Айчыннай вайны II ступені, Дружбы народаў, медалі «За ўзяцце Кёнігсберга», «За баявыя заслугі», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» і інш., званне «Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР» (1977).
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (1996, у аўтарскім калектыве) — за цыкл падручнікаў і навучальных дапаможнікаў «Трактары» для вышэйшых навучальных устаноў.
Літаратура . — С. 251. Белов Сергей Михайлович // Кто есть кто : доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. — Минск, 2000. — С. 53—54. Белов Сергей Михайлович // Профессорско-преподавательский состав ММИ — МГТУ — Белорусско-Российского университета (1961—2006). — Могилев, 2009. — С. 7. Кузнец, солдат, профессор : [Белов С. М.] / Петр Теплюк // Радости творчества : очерки о деканах автотракторного факультета и его сотрудниках, лауреатах Государственной премии Республики Беларусь / Петр Теплюк. — Минск, 2001. — С. 100—122.
Катэгорыя:Рэктары Беларуска-Расійскага ўніверсітэта Катэгорыя:Машынабудаўнікі Беларусі Катэгорыя:Машынабудаўнікі СССР