Фамін Віталь Міхайлавіч () — савецкі і беларускі , доктар гістарычных навук, прафесар, педагог, Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР.

Біяграфія Нарадзіўся 20 мая 1927 года ў в. Чорнае Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі.

У 1959 годзе скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага. Навучаўся ў аспірантуры МДПІ імя А. М. Горкага (1960—1963). У 1964 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Кіраўніцтва прафсаюзаў Беларусі рухам за камуністычную працу ў прамысловасці ў гады сямігодкі» (навуковы кіраўнік — член-карэспандэнт НАН Беларусі І. С. Краўчанка).

У 1973 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Прафсаюзы Беларусі ў барацьбе за тэхнічны прагрэс у прамысловасці (1946—1971 гг.)». Дацэнт (1967). Прафесар (1974). Служыў у Савецкай Арміі (1944—1953). Асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт (1963—1972), загадчык кафедры гісторыі СССР МДПІ імя А. М. Горкага (1972—1997). Прафесар кафедры славянскай гісторыі і метадалогіі гістарычнай навукі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка. У 1974—1985 гадах — галоўны рэдактар штогодніка «Вопросы истории».

Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1979). Падрыхтаваў трох дактароў і 25 кандыдатаў навук.

Памёр 8 красавіка 2020 года.

Навуковыя інтарэсы Гісторыя прафесійных саюзаў і працоўнага класа, гісторыя Беларусі пасля другой сусветнай вайны, сацыяльна-эканамічныя працэсы ў Беларусі ў эпоху капіталізму. Аўтар больш за 90 навуковых прац.

Асноўныя публікацыі Трудиться по-коммунистически — девиз рабочих-химиков Белоруссии. — Мн., 1965 (в соавт.); Профсоюзы Белоруссии в борьбе за технический прогресс в промышленности (1946—1971 гг.). — Мн., 1971; Гісторыя Беларусі. XX стагоддзе: Вучэб дапам. для 10—11-га кл. — Мн., 1992 (у суаўт.); Гісторыя Беларусі. 1917—1992 гг.: Вучэб. дапам. для 9-га кл. — Мн., 1993 (у суаўт.); Гісторыя Беларусі XIX—XX стст.: Вучэб. дапам. для 11-га кл. — Мн., 2001 (у суаўт.); Гісторыя Беларусі. 1945—2005 гг.: Вучэб. дапам. для 10-га кл. — Мн., 2006 (у суаўт.); Гісторыя Беларусі 1945—2002 гг.: Вучэб дапам. 2-е выд. — Мн., 2005 (у суаўт.); Гісторыя Беларусі перыяду капіталізму: вучэб. дапам.: У 5 ч. — Ч. 1. — Мн., 2005 (у суаўт.); История XIX — начало XXI в.: интегр. курс: Эксперим. учеб. пособ. для 12-го кл. — Мн., 2005 (в соавт.); Радыкалізацыя ліберальна-апазіыйнага руху на этапе уздыму першай Расійскай рэвалюцыі (студзень — кастрычнік 1905 г.) // Першая расійская рэвалюцыя: прычыны, ход, наступствы: Матэрыялы рэсп. навук. канф., Мінск, 27 кастр 2005 г.

Крыніцы

Літаратура Историки Беларуси в начале XXI столетия: биобиблиографический справочник / Г. В. Корзенко. Минск : Белорусская наука, 2007.

Катэгорыя:Аўтары падручнікаў