Станіслаў Нічыпаравіч Князеў () — беларускі дзяржаўны дзеяч, юрыст, гісторык. Доктар юрыдычных навук (2005), прафесар права (2001). Генерал-маёр (1994). Заслужаны дзеяч навукі.

Біяграфія Скончыў Томскае ваеннае вучылішча сувязі (1969). З 1970 года ў органах дзяржаўнай бяспекі. Праходзіў службу ў розных падраздзяленнях ваеннай контрвыведкі Прыкарпацкай ваеннай акругі, групы Савецкіх войскаў у Германіі, удзельнічаў у баявых дзеяннях у Афганістане. Узначальваў Упраўленне ваеннай контрразведкі КДБ Рэспублікі Беларусь (1994—1996). У 1996 годзе перайшоў на працу ў Інстытут нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, у 1998—2001 узначальваў яго. Намеснік дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь (2001), першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2001—2003). Рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2003—2007), Міжнароднага ўніверсітэта «МІТСО» (2011—2018). Дырэктар Навукова-даследчага інстытута тэорыі і практыкі дзяржаўнага кіравання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

З 2 верасня 2019 года — загадчык кафедры дзяржаўнага кіравання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі БеларусьНовы рэктар ФПБэшнага ўніверсітэта пачаў працу з ідэалагічных чыстак.

Навуковыя інтарэсы: тэорыя кіравання; тэорыя і метадалогія дзяржаўнага кіравання; асновы ідэалогіі; тэорыя і практыка забеспячэння нацыянальнай бяспекі.

Узнагароды і званні Званне «Заслужаны дзеяч навукі» (10.09.2025)

Крыніцы

Літаратура Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 18, кн. 1. — Мінск, 2004. Белорусская юридическая энциклопедия. В 4 т. Т. 2. ― Минск, 2009.

Катэгорыя:Генерал-маёры (Беларусь) Катэгорыя:Юрысты Беларусі Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Рэктары Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Начальнікі Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Рэктары Міжнароднага ўніверсітэта МІПСА Катэгорыя:Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі