Чарня́ўская цукровая мануфактура — мануфактура, дзейнічаўшая ў 1852—1862 гадах у вёсцы Чарняўка (цяпер у Хоцімскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі).

Мануфактура вырабляла цукровы пясок з буракоў уласнай вытворчасці. Абсталяванне складалася з паравога рухавіка, 2-х гідраўлічных прэсаў, 15 каткоў і інш.

У 1860—1861 гадах на мануфактуры было выраблена 1040 пудоў цукру, які пастаўляўся ў Віцебскую, Мінскую, Магілёўскую і Палтаўскую губерні.

Літаратура

Катэгорыя:Мануфактуры Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Хоцімскага раёна Катэгорыя:З’явіліся ў 1852 годзе Катэгорыя:1852 год у Беларусі Катэгорыя:Зніклі ў 1862 годзе