Заблоцкі — прозвішча.

Вядомыя носьбіты Вайніслаў Казімір Канстанцінавіч Лада-Заблоцкі (1850—1893) — беларускі і польскі пісьменнік, паэт, публіцыст. Адзін з пачынальнікаў рэвалюцыйнага дэмакратызму на Беларусі. Дзмітрый Васільевіч Заблоцкі (нар. 1975) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання. Мікалай Фаміч Заблоцкі (1867-?) — протаіерэй. Тадэвуш Гіляравіч Лада-Заблоцкі (1811—1847) — паэт, перакладчык. Уладзімір Мікалаевіч Заблоцкі (1939—2020) — беларускі палітык. Кандыдат тэхнічных навук. Францішак Заблоцкі (1752—1821) — польскі адукацыйны дзеяч, паэт, больш знакаміты як аўтар камедый польскага асветніцтва. Эразм Заблоцкі (1831—1884) — пад час паўстання 1863—1864 гадоў кіраўнік цывільны да чэрвеня 1863 г., а пасля камісар Гродзенскага ваяводства, ураднік гродзенскай будаўнічай камісіі, дзеяч канспірацыі.