Вышэйшая школа прадпрымальніцтва і адміністрацыі ў Любліне () — польская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Любліне.
Агульная характарыстыка Вышэйшая школа прадпрымальніцтва і адміністрацыі была створана ў Любліне 18 жніўня 1998 года рашэннем міністра народнай адукацыі Польшчы. Яна занесеная ў рэестр недзяржаўных ВНУ Польшчы пад нумарам 144. У цяперашні час школа навучае студэнтаў на студыях першай і другой ступені і па праграмам паслядыпломнай адукацыі. З верасня 2010 года ў структуры школы дзейнічаюць два факультэты: факультэт тэхнічных навук і факультэт сацыяльных і гуманітарных навук, якія ажыццяўляюць навучанне па 12 спецыяльнасцям першага і другога ўзроўняў вышэйшай адукацыі.
Спецыяльнасці Факультэт тэхнічных навук: архітэктура, прасторавая гаспадарка, інфарматыка, транспарт, дызайн інтэр'еру. Факультэт сацыяльных і гуманітарных навук: адміністрацыя, журналістыка і сацыяльныя камунікацыі, фінансы і бухгалтарскі ўлік, сацыяльная праца, сацыялогія, міжнародныя адносіны, кіраванне.
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання