Пётр Фірлей герба «Леўарт» (? — 1 верасня 1553) — польскі магнат, каралеўскі прыдворны, кашталян хэлмскі (1527), староста: люблінскі, радамскі, казімежскі. Сын Мікалая Фірлея і Ганны Мялецкай.
У час вайны з Масковіяй браў удзел у бітве пад Оршай 8 верасня 1514 года. Быў саветнікам каралевы Боны, а потым Жыгімонта Аўгуста. У кастрычніку 1535 года быў прызначаны кашталянам бецкім, а праз месяц ужо стаў кашталянам вісліцкім. У 1537 годзе стаў ваяводам люблінскім і быў на гэтай пасадзе да 1545 года, калі пасля смерці Станіслава Адрованжа стаў ваяводам рускім. У 1551—1552 гадах удзельнічаў у барацьбе з паўстаннямі супраць Кароны ў Прусіі.
У 1532 годзе арандаваў радамскае староства і захоўваў яго да самай смерці. Таксама арандаваў староствы казімежскае і люблінскае.
Фундаваў Янавец на землях вёскі Серакомля і Любартаў, дзе пабудаваў замкіJ. Bazydło, Firlej, [w:] Encyklopedia Katolicka, t. 5, Lublin 1989, kol. 298..
Сям’я Быў жанаты з Кацярынай Тэнчынскай герба «Тапор». У іх нарадзілася 6 дзяцей: Ян Фірлей Мікалай Фірлей Андрэй Фірлей Ганна Фірлей Ядвіга Фірлей Барбара Фірлей
Пётр Катэгорыя:Удзельнікі вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1512—1522 гадоў Катэгорыя:Старосты радамскія Катэгорыя:Нарадзіліся ў XV стагоддзі Катэгорыя:Ваяводы рускія Катэгорыя:Памерлі ў 1553 годзе Катэгорыя:Ваяводы люблінскія Катэгорыя:Кашталяны хэлмскія Катэгорыя:Кашталяны вісліцкія Катэгорыя:Кашталяны бецкія Катэгорыя:Старосты люблінскія Катэгорыя:Старосты казімежскія