Вышэйшая школа менеджменту інфармацыйных сістэм () — латвійская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Рызе.
Агульная характарыстыка Вышэйшая школа менеджменту інфармацыйных сістэм - гэта холдынгавая кампанія, якая забяспечвае поўны цыкл адукацыі: ад дашкольнай падрыхтоўкі, ў сярэдняй і вышэйшай школе (у тым ліку ў бакалаўрыяце і магістратуры) да дактарантуры. У структуру холдынгу ўваходзяць таксама 2 філіялы: Латгальскі філіял у Даўгаўпілсе і міжнародны філіял у Фергане (Узбекістан).
У 1994 годзе на базе былога Рыжскага авіяцыйнага ўніверсітэта ўзнікла некалькі прыватных вышэйшых навучальных устаноў, адной з якіх была Вышэйшая школа менеджменту інфармацыйных сістэм. Практычна адразу былі акрэдытаваныя 3 навучальных напрамкі: упраўленне прадпрымальніцкай дзейнасцю, інфармацыйныя сістэмы і турызм.
Сёння вучэльня з'яўляецца адной з самых папулярных прыватных вышэйшых навучальных устаноў сярод абітурыентаў у Латвіі.
Спасылкі Сайт установы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з латышскай мовай навучання Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Рыгі Катэгорыя:Бізнес-школы