Трэцяя дынастыя Ура, Ур III, шумера-акадскае царства — буйная старажытная дзяржава ў Месапатаміі ў канцы 3 тысячагоддзя да н. э.
Дынастыі Ура Хаця горад Ур ужо ў 4 тысячагоддзі да н. э. з’яўляўся дастаткова буйным паселішчам сярод іншых шумерскіх гарадоў, асабістая манархічная дынастыя тут узнікла толькі каля 2600 г. да н. э. Першым вядомым валадаром, які меў тытул лугаль, быў МескаламдугTreasures from the Royal Tombs of Ur, 1998. P. 25. Яго імя не ўваходзіла ў спіс валадароў Шумера, аднак было знойдзена на археалагічных артэфактах і надпісах на магільнях Ура. Яго нашчадак Мешанепада, што першым увайшоў у спіс лугаляў і кіраваў 80 гадоў, быў названы валадаром таксама Кіша і пераможцам УрукаPetr Charvat, Three Kings of the Orient in Archaic Ur. Апошні прадстаўнік першай дынастыі Балулу кіраваў 36 гадоў і быў пераможаны эламітамі.
З прадстаўнікоў другой дынастыі Ура (сярэдзіна 3 тысячагоддзя да н. э.) вядомы лугалі Нані і Мешкіангнана. Апошні быў пераможаны валадаром Адаба, які на некаторы час ператварыўся ў палітычны цэнтр паўднёвай МесапатамііUr.
Трэцяя дынастыя Ура была заснавана пры невядомых абставінах у перыяд пасля заняпаду Акадскай імперыі. Некаторы час Шумер знаходзіўся пад кіраваннем дзяржавы гутыяўGUTIANS, але яна разглядалася як вельмі цяжкая і суправаджалася крызісам гаспадаркі. Відавочна, Ур, Урук і Лагаш, абароненыя забалочанымі землямі, пацярпелі ад нападаў гутыяў найменей за астатнія шумерскія гарады.
Каля 2109 г. да н. э. Утухегаль з Урука перамог апошняга валадара гутыяў і вызваліў Шумер ад іх улады. Утухегаль кіраваў 7,5 гадоў (з 2112 да н. э.). Пасля яго смерці ўлада перайшла да шагану (ваеннага адміністратара) Ур-Наму з Ура. Менавіта ён разглядаецца як заснавальнік трэцяй дынастыіUr-Nammu. У спісе лугаляў кажацца, што Урук пры гэтым быў зрынуты, але ў іншых крыніцах апавядаецца толькі пра перамогі Ур-Наму над гутыямі і Лагашам. Важнай для існавання моцнай дзяржавы аказалася заканадаўчая дзейнасць Ур-Наму. Ён вядомы як стваральнік аднаго з першых вядомых кодэксаў законаў.
Перыяд кіравання трэцяй дынастыі Ура адзначыў часавае адраджэнне ўплыву шумерскай культуры ў Месапатаміі і папярэднічаў узвышэнню Вавілона.
Гісторыя thumb|Выява Ур-Наму на цыліндрычнай пячатке Ужо Ур-Наму, заснавальнік трэцяй дынастыі Ура, кантраляваў землі не толькі ў Шумеры, але і ў суседніх рэгіёнах. Ён меў афіцыйныя тытулы валадара Ура, валадара Шумера і валадара Акада. На самой справе, на поўначы яго ўлада распаўсюджвалася на частку тэрыторыі сучаснай Сірыі, а на ўсходзе — уздоўж рэчышча ДыялыDictionnaire de la civilisation mésopotamienne / Francis Joannès (dir.). — Paris: Robert Laffont, 2001. P. 885 - 887. Ур-Наму вёў надзвычай актыўную дзейнасць ва ўзнаўленні і будаўніцтве новых храмаў, каналаў, абарончых збудаванняў, пра што апавядаюць запісы самога валадара і яго пераемнікаў. Ён пачаў будаўніцтва знакамітага урскага зікурата. Кодэкс законаў Ур-Наму ўселяк падкрэсліваў справядлівасць лугаля. Аднак да самага канца яго кіравання знешняе становішча створанай ім дзяржавы заставалася няўстойлівым. Заснавальнік трэцяй дынастыі загінуў на 18 год свайго кіравання ў бітве, відавочна з гутыямі.
thumb|Статуэтка Шульгі з Суз Наступным лугалем Ура, Шумера і Акада стаў Шульгі (2094 — 2046 гг. да н. э.), сын Ур-Наму і дачкі УтухегаляShulgi of Ur - Ancient History Encyclopedia. Пра першыя гады яго валадарства амаль нічога не вядома, акрамя яго дзейнасці па ўмацаванню культаў багоў і іх храмаў у Ніпуры і Уры. Аднак на 19 год свайго кіравання ён рэфармаваў войска, пасля чаго пачаў заваёўніцкую палітыку на поўначы Месапатаміі, дзе захапіў Ашур і умацаваў мяжу з Субарту, а таксама на ўсходзе ад Шумера, дзе скарыў Элам. Сузы былі акупаваны шумерамі. Шульгі ад свайго імя клапаціўся пра мясцовыя храмы. Астатнія эламскія землі апынуліся пад уладай мясцовых дробных князёў, якія прынялі тытулы энсі — намеснікаў лугаля. Заключаліся шлюбныя дамовы з больш далёкімі дзяржавамі Іранскага нагор’я. Каб спыніць напады амарэяў на поўнач ад Акада паміж Тыграм і Еўфратам быў пабудаваны доўгі мур (каля 250 км).
Для нармальнага функцыянавання адзінай дзяржавы Шульгі пашырыў сетку дарог. Уздоўж іх былі адчынены дзяржаўныя заезныя двары для вандроўникаў. Адбылася стандартызацыя мер і вагіThe Mighty Deeds of King Shulgi of Ur, Master of Mesopotamian Monarchs. Для падрыхтоўкі штата чыноўнікаў-пісцоў з’явіліся спецыяльныя школы эдуба. У канцы жыцця або ўжо пасля смерці Шульгі быў абагаўлёны. Яму будаваліся храмы, яго імя было замацавана ў месапатамскай міфалогіі.
Наступныя прадстаўнікі трэцяй дынастыі Амар-Суэн (2046 — 2037 гг. да н. э.), Шу-Суэн (2037 — 2028 гг. да н. э.) і Ібі-Суэн (2028 — 2004 гг. да н. э.) імкнуліся працягваць палітыку сваіх папярэднікаў. Аднак яна ўжо не была паспяховай. Пацяпленне клімату ў канцы 3 тысячагоддзя да н. э. выклікала засуху і падзенне ўзроўню Персідскага заліва, ад чаго Тыгр і Еўфрат змянілі рэчышчы. Гэтыя змены мелі кастрафічныя наступствы. У Шумеры пачаліся неўраджаі і голад. З усходу ўсё болей адчуваўся ціск качавых амарэяў, і Шу-Суэн быў вымушаны пабудаваць новы доўгі мур. Але амарэі перапраўляліся праз Тыгр, рухаліся ўздоўж яго ўсходняга берага і зноў перапраўляліся ўжо з усходу на поўдні, каб рабіць напады на паселішчы земляробаў. На 5 год кіравання Ібі-Суэна яны прараваліся праз мур і паралізавалі дастаўку збожжа ў Ур. На ўсходзе адбывалася актывізацыя раней заваяваных эламітаў. У выніку лугалі былі вымушаны траціць значныя рэсурсы на несупынныя войны. Тым часам, у Шумеры і Акадзе пачаліся паўстанні і адпадзенне пэўных частак дзяржавы. Асабліва неспрыяльная сітуацыя склалася ў 2022 — 2018 гг. да н. э., калі падчас голаду, нападаў амарэяў і вайны ў Эламе Ібі-Суэну перасталі падпарадкоўвацца Эшнуна, Лагаш, Ларса, Ума і Ісін. Нягледзячы на гэта, лугаль здолеў умацаваць муры Ура і Ніпура і адтэрмінаваць заняпад дзяржавы.
У 2004 г. да н. э. валадар Элама з дынастыі Шымашкі стварыў моцную ваенную кааліцыю, узяў у аблогу Ур і захапіў яго. У шумерскай «Жалобнай песне аб Шумеры і Уры»The lament for Sumer and Urim: translation паведамляецца, што большасць гараджан не здолелі пакінуць горад і выратавацца ад ворагаў. Эламіты разрабавалі яго, вывезлі статую бога Сіна, што лічыўся заступнікам Ура, і ўзялі ў палон лугаля. Яго далейшы лёс невядомы. На некаторы час гегемонія ў Шумеры перайшла да Ісіна, чый уладар вярнуў статую Сіна з Элама і, відавочна, далучыў Ур да сваіх валоданняў, а потым да валадароў Ларсы. У XVIII ст. да н. э. галоўным палітычным цэнтрам Месапатаміі стаў Вавілон.
Дзяржава thumb|Таблетка з кодэксам Ур-Наму. Археалагічны музей у Стамбуле Шумер і Акад эпохі трэцяй дынастыі Ура з’яўляўся спадчыннай манархіяй на чале адзінага валадара з шумерскім традыцыйным тытулам луга́ль. Заснавальнік трэцяй дынастыі Ур-Наму называў сябе першапачаткова лугалям Ура, пасля смерці Утухегаля — лугалям Ура, Шумера і Акада. Шульгі і яго пераемнікі дадалі да тытула фармулёўку «валадар чатырох бакоў свету», як гэта калісьці рабілі манархі Акада, акрамя таго яны абагаўляліся пры жыцціShulgi Ruler of Ur. Фармальна пры валадары мелася толькі адна валадарка — жонка або маці лугаля. У рэчаіснасці, у валадара было шмат наложніц рознага рангу. Адзін з іх лукур прыраўноўваў такіх жанчын да жрыц. Дзеці лугаля таксама мелі пэўны ранг, так што спадчыннік трона быў вядомы да яго смерці. Частка дзяцей магла заняць пасады жрацоў найбольш важных храмаў. Напрыклад, старэйшая дачка лугаля па звычаю, заведзенаму яшчэ ў Акадскай імперыі, станавілася жрыцай у урскім храме Сіна. Астатнія займалі розныя дзяржаўныя пасады. Шульгі і яго нашчадкі імкнуліся заручыцца шлюбнымі дамовамі з кіраўнікамі найбольш важных правінцый і суседніх краін.
Шумер і Акад складалі аснову дзяржавы. Яны былі падзелены на 20 правінцый з адміністрацыйнымі цэнтрамі ў старажытных гарадах. У іх кіравалі мясцовыя цывільныя адміністрацыі на чале спадчынных валадароў энсі. Дзякуючы шлюбам з сям'ёй лугаля энсі звычайна былі яго сваякамі. Найбольш важнымі гарадамі былі Ур, Урук і Ніпур. Ур з’яўляўся сталіцай. Ніпур — рэлігійным і судовым цэнтрам, дзе лугаль у пачатку свайго кіравання шукаў прызнанне ў храме ЭнліляNIPPUR: THE RELIGIOUS CENTER OF MESOPOTAMIA. Асаблівы статус Урука тлумачыцца тым, што трэцяя дынастыя вызначала свой пачатак як ад Ур-Наму, так і ад Утухегаля. Кожная правінцыя выплочвала цэнтральным уладам натуральны падатак бала. Памежныя правінцыі ўзначальвалі прызначаныя лугалям ваенныя намеснікі шагін.
Для кантролю мясцовых адміністрацый быў створаны штат вандроўных чыноўнікаў сукал, якія выступалі ў якасці рэвізораў або пасланцаў цэнтра. Пасада сукалма, старшыні такіх чыноўнікаў, была адной з самых важных. Пры Шу-Суэне сукалма Арад-НанаScribal social ranking in Sumerian society выконваў функцыі прэм'ер-міністра, меў тытул энсі Лагаша і з’яўляўся другім чалавекам у дзяржаве. К канцу існавання дзяржавы трэцяй дынастыі цэнтральны апарат моцна разросся, але не здолеў цалкам замяніць мясцовыя кіраўнічыя органы. Прычына пашырэння цэнтральнага апарата толькі часткова тлумачыцца імкненнем лугаля кантраляваць унутраны лад. Дзяржаўныя пасады ў Уры перадаваліся па спадчынеSTEVEN J. GARFINKLE, WAS THE UR III STATE BUREAUCRATIC? PATRIMONIALISM AND BUREAUCRACY IN THE UR III PERIOD, таму рост сем'яў адміністратараў і чыноўнікаў прыводзіў да ўсё новых прызначэнняў.
Ужо пры Ур-Наму адбылася першасная кадыфікацыя дзяржаўнага заканадаўстваThe Code of Ur-Nammu: When Ancient Sumerians Laid Down the Law, Everyone Obeyed. Збор законаў заснавальніка трэцяй дынастыі дайшоў да нашага часу ў няпоўным выглядзе дзякуючы больш познім перапісчыкам. У прадмове да яго казалася, што Ур-Наму прымае законы для ўсталявання міру і справядлівасці. Галоўным суддзёй з’яўляўся сам лугаль. Судовымі справамі таксама займаліся энсі і шагін. Але меліся і прафесійныя суддзі ды-куд або часовыя суддзі машкім. Некаторыя злачынствы, напрыклад забойства, кодэкс Ур-Наму караў смерцю, але ў большасці выпадкаў прадпісваліся штрафы і кампенсаванні.
Аснову арміі трэцяй дынастыі Ура складала пяхота, ўзброеная дзідамі. У шумераў практыкавалася стандартызацыя ўзбраенняLes Sumériens ont constitué la plus ancienne civilisation de l'histoire . Армія камплектавалася пераважна з жыхароў цэнтральных правінцый. Служба лічылася іх абавязкам. У некаторых выпадках да дзяржаўнай арміі далучаліся прыватныя ваенныя атрады. Для аховы гарадоў і памежжа будаваліся шматлікія ваенныя ўмацаванні. Іх аховай займаліся сталыя гарнізоны наёмнікаў, часам амарэяў і хурытаў, якія атрымоўвалі за службу харчовую выплату.
Эканоміка thumb|Таблетка са штогадовай гаспадарчай справаздачай часоў Амар-Суэна. Захоўваецца ў Луўры Асновай эканомікі дзяржавы трэцяй дынастыі Ура, як і іншых старажытных дзяржаў, з’яўлялася сельская гаспадарка. Прычым, з-за асаблівасцей экалогіі і геаграфіі рэгіёна, найважнейшым было земляробства. У цэнтральных правінцыях жывёлагадоўля адыгрывала толькі дадатковы характар. Адгонная жывёлагадоўля развівалася пераважна на ўскраінах, у мясцовасцях, дзе пераважалі стэп, паўпустыні і балоты. Там існаваў спецыяльны падатак свойскай жывёлай, які выплочваўся як падатак на зброю для ваенных Ur III: Continuity and Erasure.