Пылю́шнік малы (Thalictrum minus) — від кветкавых раслін роду сямейства .

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая карэнішчавая расліна вышынёй да 1,5 м. Сцябло прамастойнае, галінастае. Лісце чаргаванае, складанае, тройчы-чатырохразоваперыстае. Ніжняе лісце на чаранках, верхняе — сядзячае. Лісцікі круглаватыя, з тупымі зубцамі. Кветкі паніклыя, зеленавата-чырванаватыя, у раскідзістых мяцёлках. Плод — сядзячы, баразнаваты арэшак яйцападобнай формы.

Расліна ядавітая.

Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, трапічных (Індыя, Пакістан) і ўмераных абласцей Азіі, Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Марока)Taxon: Thalictrum minus L. // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy). Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф. Расце на лугах, у светлых лясах, прыбярэжных і поймавых хмызняках, камяністых россыпах і скалах, па берагах вадаёмаў, у парках і садах. Цвіце ў чэрвені—ліпені.

Ахоўвецца на тэрыторыі Эстоніі, Івана-Франкоўскай вобласці Украіны, УладзімірскайThalictrum minus L. // ИАС «ООПТ России», Мурманскай абласцей і Рэспублікі Карэлія ў Расіі

Гаспадарчае значэнне Дэкаратыўная і лекавая расліна. У траве маецца вялікая колькасць фітанцыдаў, надаючых бактэрыцыдныя ўласцівасці. Галоўным чынам выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне пры захворваннях скуры і страўнікава-кішачнага тракту і пры малярыі. Карані і надземныя часткі расліны афарбоўваюць тканіну ў жоўты колер.

Крыніцы

Літаратура  — С. 315.

Спасылкі

Thalictrum minus L. // ИАС «ООПТ России»

Катэгорыя:Казяльцовыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Ядавітыя расліны Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе