Іван Іосіфавіч Леано́віч ( — Марина Савошко Жизнь, посвящённая науке ) — вучоны ў галіне дарожнага будаўніцтва і прамысловага транспарту, доктар тэхнічных навук (1974), прафесар (1970). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1981).
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Цырын (сучасны аграгарадок у Гродзенскай вобласці Беларусі). У 1953 годзе скончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут. Скончыў школу ў Цырыне. З 1944 года працаваў на Брэст-Літоўскай чыгунцы і адначасова вучыўся у школе рабочай моладзі ў Баранавічах. У 1948 годзе паступіў на лесаінжынерны факультэт Беларускага лесатэхнічнага інстытута, які скончыў у 1953 годзе і застаўся працаваць у ім асістэнтам на кафедры транспарту лесу. Паступіў у завочную аспірантуру пры Цэнтральным навукова-даследчым інстытуце механізацыі і энергетыкі лясной прамысловасці ў Хімках і ў 1961 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1962 года дацэнт кафедры кафедры транспарту лесу і дарожных машын Беларускага лесатэхнічнага інстытута, з 1963 года прарэктар. У 1968—1984 гадах І. І. Леановіч ў Міністэрстве вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР на пасадзе намесніка міністра. З 1974 года працаваў у Беларускім політэхнічным інстытуце: прафесар кафедры будаўніцтва і эксплуатацыі дарог, у 1979—2009 гадах — яе загадчык. У 1984—1988 гадах знаходзіўся ў замежнай камандзіроўцы ў Рэспубліцы Куба ў якасці саветніка ў Міністэрстве вышэйшай адукацыі.
Навуковая Аўтар навуковых прац ў галіне дарожнага матэрыялазнаўства, будаўніцтва, рамонту і ўтрымання дарог, тэорыі разліку зборна-разборных дарожных пакрыццяў, экалагічным маніторынгу, арганізацыі навукі і падрыхтоўкі кадраў для дарожна-транспартнага комплексу Беларусі.
Аўтар і сааўтар шэрагу патэнтаўБаза патентов Беларуси Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента .
Сярод апублікаванага: Автомобильный транспорт леса Белоруссии: (Из опыта работы лесозаготовитульных предприятий республики) / И. И. Леонович, К. С. Драгун, Г. Г. Давыдулин; Белорус. респ. правл. Науч.-техн. о-ва лесной пром-сти и лесного хоз-ва. — Мн.: Вышэйшая школа, 1972. Дорожное грунтоведение с основами механики грунтов. — Мн., 1977. (разам з М. П. Вырко); Основы строительного дела. — Мн., 1980. (у сааўтарстве); Дорожная климатология. — Мн., 1994.; Дорожно-строительные материалы. — Мн., 1983. (разам з К. Ф. Шумчыкам).
Узнагароды і ганаровыя званні Ордэн «Знак Пашаны» (1976) Ордэн Айчыны II ступені Ордэн Айчыны III ступені Медаль «Ветэран працы» Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» Юбілейны медаль «60 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларускай ССР (1981) Медаль імя У. І. Вярнадскага Расійскай Акадэміі навук Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР Ленінская ганаровая грамата парткома партыйных арганізацый савецкіх устаноў у Рэспубліцы Куба Дыплом гонару ВДНГ СССР Ганаровы транспартнік Беларусі Ганаровы дарожнік Беларусі Нагрудныя знакі адзнакі Міністэрства вышэйшай і сярэдняй адукацыі СССР, Дзяржстандарта СССР, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і інш. Ганаровы прафесар Маскоўскага аўтамабільна-дарожнага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Ганаровы доктар Вільнюскага тэхнічнага ўніверсітэта Гедзіміна Акадэмік Беларускай акадэміі архітэктуры, Расійскай акадэміі прыродазнаўчых навук
Літаратура
Леонович Иван Иосифович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 442—443. Леонович Иван Иосифович // Кто есть кто : доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской политехнической академии. — Минск, 2000. — С. 122—124. Иван Иосифович Леонович (к 85-летию со дня рождения) / В. Н. Яромко // Автомобильные дороги и мосты. — 2014. — № 1. — С. 87—88. Памяти Ивана Иосифовича Леоновича // Весці БНТУ. — Мінск, 2018. — 31 кастрычніка. Жизнь, посвященная науке / Марина Савошко // Транспортный вестник. — 2019. — 18 апреля. — С. 11.
Спасылкі
Вучоныя Беларусі. Леановіч, Іван Іосіфавіч (доктар тэхнічных навук; 1929—2018) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Почётный доктор БГТУ Леонович Иван Иосифович // Сайт БДТУ Иван Иосифович Леонович (к 85-летию со дня рождения) // Сайт БНТУ
Катэгорыя:Матэрыялазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Аўтары падручнікаў Катэгорыя:Акадэмікі Беларускай акадэміі архітэктуры