Якаў Сямёнавіч Райхман (, в. Тонеж, Тураўскі раён, Палеская вобласць) — беларускі інжынер-будаўнік.
Біяграфія Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1961 годзе. Працаваў аргсакратаром СА БССР, з 1961 года — намеснік дырэктара, з 1974 года — кіраўнік групы інжынераў тэхнічнага аддзела Мінскпраекта.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1961 года. Член КПСС з 1952 года. Пражывае ў Мінску.
Дзейнасць Удзельнічаў у распрацоўцы праектаў жылых і грамадскіх будынкаў у Мінску.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені (1985), медалямі.
Літаратура
Катэгорыя:інжынеры-будаўнікі Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Лельчыцкім раёне