Іракская вайна (2003—2011) стала адным з найбуйнейшых узброеных канфліктаў пачатку XXI стагоддзя. У гісторыі Ірака гэта другі, пасля ірана-іракскай, па кровапралітнасці канфлікт, а па некаторых падліках нават пераўзыходзіць яе. Для ЗША і іх саюзнікаў кампанія ў сучаснасці з’яўляецца першай па ліку страт, пераўзыходзячы вайну ў Афганістане, якая доўжылася нашмат даўжэй.
Па мінімальных ацэнках у баявых дзеяннях загінулі 56 799 камбатантаў (25 091 байцоў міжнароднай кааліцыі і саюзных ёй іракскіх сіл, 31 708 байцоў пра-хусейнаўскіх сіл і паўстанцкіх атрадаў) і 97 000 цывільных асоб. Цалкам — 153 000 чалавек. Максімальныя лічбы дасягаюць адзнакі ў некалькі сотняў тысяч або мільён загінуўшых.
Камбатанты Міжнародная кааліцыя Міжнародная кааліцыя на чале з ЗША, паводле даных міністэрстваў абароны краін альянсу, а таксама аўтарытэтнага незалежнага інтэрнэт-сайта iCasualties.org, баявыя і небаявыя страты кааліцыі склалі 4804 вайскоўцаў загінулымі, сярод якіх 4 423 (яшчэ 66 амерыканцаў забілі пасля завяршэння аперацыі «Іракская свабода») з’яўляюцца байцамі амерыканскай арміі. З гэтых лічб падчас непасрэднага ўварвання і баёў з урадавай арміяй рэжыма Садама Хусейна былі забіты 172 салдаты іншаземных сіл (139 амерыканцаў і 33 брытанцы"Iraq Coalition Casualties: Fatalities by Year and Month" iCasualties.org. )iCasualties.org.
У той жа час, існуюць і іншыя ацэнкі страт, асабліва што датычыцца арміі ЗША.
Як заявіў 26 сакавіка 2003 года ўрад Хусейна, толькі за першы тыдзень канфлікту ў баях загінулі каля 700 брытанскіх і амерыканскіх ваенныхСрочно! Обнаружено секретное захоронение американских солдат // Сетевое издание KM.RU, 26 марта 2003Данные Ирака о потерях коалиции: 700 убитых и тысячи раненых // News.ru, 31 марта 2003. Згодна з інфармацыяй іракскага паўстанцкага руху, у баях у Фалуджы за 4—30 красавіка і 8—18 лістапада 2004 года загінула 640 «амерыканскіх акупантаў», у той час як іх апаненты прызналі гібель толькі 119 чалавекInside Fallujah: The Unembedded Story by Ahmed MansourДанные повстанцев: в Эль-Фаллудже американцы потеряли 400 человек, есть перебежчики из армии США, а падчас дзеянняў снайпероў у Багдадзе за перыяд 2005—2008 гадоў, як сцвярджалі баевікі, налічана 634 забітых ваенных ЗША, дзе кааліцыя пацвердзіла 37Как? Один человек смог ликвидировать 634 американских военных . Паводле даных КВІР Ірана, рэальныя амерыканскія ваенныя страты нібыта ў 2,5 разы больш заяўленых, гэта значыць крыху больш за 11 тыс. чалавекКСИР Ирана рассказал о реальных потерях США в Ираке и Афганистане // RG.RU, 22 феврале 2019. Некаторыя няўрадавыя назіральнікі казалі пра 10 тысяч чалавек забітыміСколько гибнет американских солдат на Ближнем Востоке и зачем? // Новое восточное обозрение, 6 февраля 2020Бои в Фаллудже не прекращаются // Lenta.ru, 11 ноября 2004.
Па заяве спецыяліста па Блізкім Усходзе Уладзіміра Платава, амерыканскае камандаванне паведамляла пра гібель байца толькі пры ўмове, што ён быў забіты непасрэдна на поле бою, пры гэтым хаваючы факты небаявых страт ці ж нават выдаючы баявыя страты за небаявыя. Таксама сцвярджалася аб неўліку ў афіцыйны спіс страт памерлых у шпіталях і замежных грамадзян, якія ваююць у арміі ЗША. Па паведамленнях, пры гібелі апошніх парой закопвалі ў магілы прама на тэрыторыях баз або ў іх ваколіцах О большой лжи и американских потерях в Ираке // Издательский дом «Беларусь сегодня», 3 ноября 2005«Если погибший военнослужащий не является гражданином США, он может быть захоронен прямо на территории военной базы — подобная братская могила была найдена, в частности, на эвакуированной базе США под Багдадом» . Так, па дадзеных Europa Press, толькі за красавік 2004 года не былі ўлічаны 13 загінулых амерыканскіх вайскоўцаўСША несут рекордные потери и просят подкрепления в Ираке Korrespondent.net, 29 апреля 2004.
Такім чынам, зыходзячы з розных крыніц, усяго замежны ваенны кантынгент страціў як мінімум 4804 чалавек забітымі, сярод якіх: : 4 489 альбо больш : 179 альбо больш : 33 : 23 : 18 : 13 : 11 : 7 : 5 : 5 : 4 : 3 : 3 : 2 : 2 : 2 : 2 :1 : 1 : 1 : 1 : 1
Таксама трэба адзначыць пра смерць 31 турэцкага сілавіка, якіх звычайна не ўключаюць у страты кааліцыіТурция объявила о завершении операции в Ираке // "Интерфакс" от 29 февраля 20084 Turkish cops slain in daytime Mosul ambush // "Chicago Tribune" от 18 декабря 2004.
Сілы новага іракскага ўрада Па некаторых падліках, іракская армія і іншыя сілавыя структуры страцілі 17 690 чалавек забітымі260 killed in 2003, 15,196 killed from 2004 through 2009 (with the exceptions of May 2004 and March 2009), 67 killed in March 2009, 1,100 killed in 2010, and 1,067 killed in 2011, thus giving a total of 17,690 dead і яшчэ 1002 байцоў лаяльнага новаму ўраду апалчэння «Сыны Ірака». Разам з тым як мінімум 24 байцоў курдскай Пешмергі, саюзнай да замежнікаў і новага ўрада, былі забіты падчас уварванняWilling to face Death: A History of Kurdish Military Forces – the Peshmerga – from the Ottoman Empire to Present-Day Iraq (page 67) , Michael G. Lortz
Прыватныя ваенныя кампаніі Станам на сакавік 2011 года агульная колькасць страт сярод супрацоўнікаў прыватных ваенных кампаній ацэньваецца ў 1537 забітых. Галоўным чынам гэта грамадзяне ЗША, Вялікабрытаніі і Турцыі. Аднак ёсць і з краін, якія не прымалі непасрэднага ўдзелу ў канфлікце, да прыкладу, Расія, Кітай, Малдова, Аўстрыя, Германія, Бразілія і іншыя.
Сілы ўрада Садама Хусейна Зыходзячы з розных ацэнак, вясной 2003 года армія прэзідэнта С. Хусейна страціла 5 388 // comw.org—45 000"Body counts". By Jonathan Steele. The Guardian. 28 May 2003. чалавек забітымі.
Іракскія паўстанцы Інфармацыя аб стратах баевікоў ад іх саміх амаль адсутнічае, але, па даных кааліцыі, атрады паўстанцкага руху панеслі страты ў 26 320—27 000 забітых597 killed in 2003, , 23,984 killed from 2004 through 2009 (with the exceptions of May 2004 and March 2009), 652 killed in May 2004, 45 killed in March 2009, 676 killed in 2010, 366 killed in 2011 (with the exception of February), thus giving a total of 26,320 dead, з якіх на 2007 год ад 8,6 да 14,1 тысяч загінулі непасрэдна ў баях з замежнымі сіламі. Адсюль таксама пэўная колькасць байцоў загінула ў сутычках паміж сабой, паколькі супраціў з’яўляўся разнамасным, і яго члены мелі шэраг ідэалагічных і рэлігійных спрэчак. Асабліва гэта тычылася барацьбы шыітаў з сунітамі, суфітаў з салафітамі і праіранскіх сіл (прыхільнікаў ісламскай рэспублікі) з баасістамі (прыхільнікаў зрынутага рэжыму С. Хусейна)
Некамбатанты
Мірнае насельніцтва Па ацэнцы брытанскага медыцынскага часопіса The Lancet, да восені 2004 года ахвярамі вайны сталі 98 тыс. іракцаў, а да лета 2006 году — 655 тысяч. Абедзве лічбы ўключаюць непрамыя страты — гэта значыць тых, хто не нарадзіўся ў выніку пагаршэння сістэмы аховы здароўя, інфраструктуры, росту злачыннасці і г. д. Гэтыя лічбы ўключаюць таксама скарачэнне колькасці насельніцтва ў выніку змяншэння нараджальнасці ў перыяд ваенных дзеянняў і ў наступны перыяд. Гэта скарачэнне разглядаецца як прамы вынік вайны, якая выклікала змены ў сацыяльнай структуры іракскага грамадства, а таксама істотна паменшыла колькасць новых шлюбаў. Пасля заканчэння вайны, у 2013 годзе, The Lancet апублікаваў новае даследаванне, у якім прыведзена нашмат меншая адзнака ахвяр — 116 903.
Па даных амерыкана-брытанскай няўрадавай праваабарончай арганізацыі «Iraq Body Count», з пачатку акупацыі Ірака да снежня 2007 года, у краіне загінулі каля 80 тыс. мірных жыхароў, больш за 160 тыс. атрымалі раненні і калецтвы. Толькі ў Багдадзе ахвярамі сталі 40,5 тыс. чалавек. Чвэрць загінулых — жанчыны і дзеці. Гэтыя даныя не з’яўляюцца поўнымі, паколькі «Ірак бодзі Каунт» падлічваў толькі тыя смерці, пра якія паведамлялі сродкі масавай інфармацыі.
Па ацэнцы інфармацыйнага агенцтва «Асашыэйтэд Прэс», якое з 2006 года займаецца падлікам ахвяр вайны па навінавых паведамленнях, у 2006 годзе ў Іраку ў выніку гвалту загінулі 13 813 мірных жыхароў, у 2007 годзе — 18 610.
Па ацэнцы новага іракскага ўрада і Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, з сакавіка 2003 і да сярэдзіны 2006 года памерлі гвалтоўнай смерцю 151 тыс. чалавек. Праведзенае СААЗ даследаванне эксперты назвалі самым буйным і найбольш адпаведным крытэрам навуковасці пасля пачатку вайны.
У 2008-м даследчая кампанія IIACSS ацэньвала колькасць ахвяр ад 946 000 да 1 120 000. У IDC заявілі, што за гады акупацыі загінулі не менш за 97 тысяч мірных іракцаў, а брытанскі часопіс The Lancet у 2013-м называў лічбу ў 116 тысячМиллион погибших и 20 лет позора.«В 2008-м исследовательская компания IIACSS оценивала количество жертв в миллион. "Если принять во внимание погрешность, то расчетный диапазон составляет от 946 000 до 1 120 000", — отмечали авторы доклада, не уточняя, включены ли в это число иракские военнослужащие. В IBC полагают, что за годы оккупации погибли не менее 97 тысяч мирных иракцев, а британский журнал The Lancet в 2013-м называл 116 тысяч.».
Дыпламаты 29 лістапада 2003 года ў горадзе Тыкрыт паўстанцы атакавалі аўтамашыну, былі забіты саветнік пасольства Японіі ў Лондане Кацухіко Аку і сакратар японскай місіі ў Багдадзе Масаморы ІноуэJapan: Hostage killed in Iraq // «CNN» от 29 октября 2004.
3 чэрвеня 2006 года ў Багдадзе ў выніку нападу баевікоў на аўтамабіль расійскай місіі быў забіты супрацоўнік пасольства Віталь Цітоў і выкрадзены яшчэ чатыры супрацоўнікі — афіцэр СВР Алег Федасееў, трэці сакратар пасольства Фёдар Зайцаў, супрацоўнікі пасольства Рынат Агліулін і Анатоль СмірноўТело погибшего в Ираке сотрудника посольства РФ доставят в Москву // LENTA.RU от 6 июня 2006; іх целы былі выяўленыя толькі ў 2012 годзеВ Ираке нашли тела офицера СВР и трех сотрудников посольства РФ // «Росбалт» от 10 апреля 2012.
Журналісты і супрацоўнікі СМІ У перыяд з пачатку вайны да 31 мая 2006 года ў Іраку загінулі 97 работнікаў сродкаў масавай інфармацыі (71 журналіст і 26 офісных работнікаў, вадзіцеляў, перакладчыкаў і прадстаўнікоў іншых прафесій)В Ираке погиб 71 журналист — столько же, сколько во Вьетнаме // NEWSRU.COM от 31 мая 2006.
У перыяд да 16 красавіка 2007 года ў Іраку загінулі 138 супрацоўнікаў сродкаў масавай інфармацыі (з іх 95 рэпарцёраў)Журналисты, погибшие в Ираке и Афганистане. 2001—2007 гг. // РИА «Новости» от 16 апреля 2007.
У перыяд з пачатку вайны да 6 красавіка 2010 года ў Іраку загінулі 189 супрацоўнікаў сродкаў масавай інфармацыі (з іх 137 журналістаў і рэпарцёраў, а таксама 52 тэхнічных памочніка: аператары, перакладчыкі, вадзіцелі і інш.)Надежда Кеворкова. Почему в Ираке убивают журналистов («RT», Россия) // «ИноСМИ» от 7 апреля 2010.
У перыяд да 30 снежня 2012 года ў Іраку загінулі 373 журналістаС момента свержения режима Саддама Хусейна в Ираке погибли 373 журналиста // «ТАСС-Телеком» от 30 декабря 2012.
Гл. таксама Страты ISAF у вайне ў Афганістане
Зноскі
Спасылкі Статыстыка і пайменна спіс загінуўшых ваеннаслужачых на сайце icasualties.org Статыстыка і пайменна спіс загінуўшых наймітаў ПВК на сайце icasualties.org Casualties in Iraq. The Human Cost of Occupation Civilian Contractors in Iraq and Afghanistan
Катэгорыя:Ваенныя страты Катэгорыя:Вайна ў Іраку