FKL – завод падшыпнікаў качэня і карданных валаў знаходзіцца ў горадзе Тэмерын, Сербія. FKL з'яўляецца адзіным заводам па вытворчасці падшыпнікаў і карданных валаў на тэрыторыі Сербіі і ў краінах былой Югаславіі.

Гісторыя 18 лістапада 1961 г. створана прадпрыемства пад назвай «Металаапрацоўчы сэрвісна-вытворчы рамесны кааператыў» — «METALUM» па вытворчасці дэталяў для аўтамабіляў і трактароў і аказанні ўсіх паслуг у галіне металаапрацоўкі. 3 лютага 1965 г. адбываецца перайменаванне ў «Fabrika kotrljajućih ležaja Temerin» або скарочана «FKL». З гэтага моманту асноўным напрамкам вытворчай дзейнасці завода становіцца выраб падшыпнікаў. Адбываецца інтэнсіўнае развіццё асноўнай дзейнасці, укараняюцца працэсы такарнай, тэрмічнай апрацоўкі, шліфавання і зборкі падшыпнікаў. Таксама прадпрыемства займаецца рамонтам, тэхнічным абслугоўваннем і выпрабаваннямі падшыпнікаў. У 1975 г. завод цалкам пераходзіць на праграму па вытворчасці падшыпнікаў і карданных валаў. З 1980 г. па 1990 г. завод актыўна развіваецца, набываючы па тых часах новае і сучаснае абсталяванне. У гэты перыяд былі набытыя шасцішпіндзельныя аўтаматы, станкі з ЛПК (лічбавае праграмнае кіраванне) для такарнай апрацоўкі і шліфавання. У 1986 г. завод пераязджае на новую вытворчую пляцоўку ў прамысловай зоне горада Тэмерын, дзе былі пабудаваныя два сучасныя цэхі агульнай плошчай 25000 м². З 1987 г. па 1988 г. была набыта і ўведзена ў эксплуатацыю спецыялізаваная лінія для тэрмічнай апрацоўкі кольцаў «AICHELIN». З 1990 г. FKL пераўтвараецца ў Акцыянернае таварыства. У 2009 г. завод пачаў працэс прыватызацыі. У 2015 г. працэс прыватызацыі паспяхова завершаны. На сённяшні дзень завод FKL на 100% знаходзіцца ў прыватнай уласнасці. З 2017 г. FKL з’яўляецца асноўным пастаўшчыком падшыпнікаў для завода па вытворчасці камбайнаў ТАА «Камбайнавы завод «Растсельмаш», Расія. У 2018 г. адбываецца змена прававой формы: пераход ад Акцыянернага таварыства да Таварыства з абмежаванай адказнасцю.

FKL сёння

FKL – завод, які спецыялізуецца на вытворчасці падшыпнікаў і падшыпнікавых вузлоў для сельскагаспадарчай тэхнікі. Гэта адзін з нямногіх падшыпнікавых заводаў, які валодае поўным вытворчым цыклам, які ўключае такарную апрацоўку кольцаў, тэрмічную апрацоўку, вытворчасць сепаратараў, шліфаванне, суперфінішыраванне кольцаў і зборку падшыпнікаў. Завод налічвае каля 700 супрацоўнікаў ], а 90% яго прадукцыі экспартуецца на сусветны рынак, у асноўным у краіны Еўрасаюза (ЕС), Расію, Украіну, ЗША, Новую Зеландыю, Турцыю, Егіпет. Вытворчая праграма ўключае больш за 5000 падшыпнікаў розных тыпаў, прызначэнняў і характарыстык. Завод валодае сертыфікатамі ISO 9001:2015, ISO 14001:2015, OHSAS 18001:2007. FKL бесперапынна асвойвае новую прадукцыю, тэхналагічныя працэсы і задзейнічае ўсе свае рэсурсы. З гэтай мэтай супрацоўнічае з муніцыпалітэтам горада Тэмерын, Гандлёва-прамысловай палатай Сербіі і ўстановай сярэдняй адукацыі «Лукіян Мушыцкі» у рамках навучання па спецыяльнасці аператар механічнай апрацоўкі, у праекце дуальнай адукацыі. Таксама ў рамках праекта Tempus супрацоўнічае з машынабудаўнічым факультэтам у Бялградзе, а ў супрацоўніцтве з прафесарамі факультэта тэхнічных навук з горада Нові-Сад быў апублікаваны дапаможнік «Тэхналогія апрацоўкі і сістэмы апрацоўкі тачэннем і шліфаваннем».

Вытворчая праграма FKL 1) Стандартная вытворчая праграма: нерэгулюемыя шарыкавыя падшыпнікі (Y-праграма); радыяльныя шарыкавыя падшыпнікі; карпуса з шэрага і высокатрывалага чыгуну; падшыпнікавыя вузлы.

2) Спецыяльная праграма, прызначаная для сельскагаспадарчай тэхнікі: падшыпнікі для дыскавых барон; падшыпнікі для сеялак; падшыпнікі для каткоў; падшыпнікі для камбайнаў; выціскныя падшыпнікі; іншыя спецыяльныя падшыпнікі.

3) Праграма карданных валаў для: сельскагаспадарчай тэхнікі; прамысловасці; аўтамабіляў.

Літаратура

Спасылкі Афіцыйны вэб-сайт ТАА «Камбайнавы завод «Растсельмаш» Стандартная вытворчая праграма Спецыяльная праграма для прымянення ў сельскагаспадарчай тэхніцы Карданныя валы і часткі валаў

Катэгорыя:Кампаніі Сербіі Катэгорыя:Прамысловасць Сербіі Катэгорыя:Вытворцы падшыпнікаў