Ка́менскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Варонежскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак гарадскога тыпу Каменка.

Геаграфія Каменскі раён мяжуе з Астрагожскім, Ліскаўскім, Паўлаўскім, Падгоранскім і Альхавацкім раёнамі. Плошча раёна складае 999,17 км².

Гісторыя Каменскі раён быў утвораны 10 красавіка 1973 года ў адпаведнасці з пастановай Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР.

Эканоміка Прамысловасць раёна прадстаўлена трыма асноўнымі прамысловымі прадпрыемствамі: ААТ «Еўдакаўскі алейнатлушчавы камбінат», ААТ «Каменкамалако» і ТАА «Завод раслінных алеяў Каменскі».

Спасылкі

Сайт раённай адміністрацыі

Катэгорыя:Раёны Варонежскай вобласці