Яўстах Севярын Сапега (7 жніўня 1916 года, , Лідскі павет — 2 сакавіка 2004, Найробі, Кенія) — прафесійны паляўнічы, паручнік кавалерыі Польскага Войска, гісторык роду Сапегаў.

Біяграфія Брат , і .

Скончыў сярэднюю школу ў Пшчыне, дзе быў выхаванцам праф. Вацлава Іваноўскага. 19 верасня 1934 года паступіў у школу падафіцэраў рэзерву кавалерыі ў Грудзёндзе (Польшча). Навучанне скончыў 15 ліпеня 1935 года і атрымаў званне ўзводнага падхарунжага, быў накіраваны ў 2-і Полк грахоўскіх уланаў у Сувалках. Паступіў у Вышэйшую гандлёвую школу ў Антверпене, адкуль перайшоў у 1938 годзе ў Вышэйшую каланіяльную школу там жа.

У званні падпаручніка кавалерыі прыняў удзел у вераснёўскай кампаніі 1939 года ў складзе Сувалкаўскай брыгады кавалерыі. Узнагароджаны Крыжам Храбрых. У 1939-1945 гадах быў у лагеры ваеннапалонных Oflag II C Woldenberg на тэрыторыі Германіі (цяпер — мястэчка Дабегнеў).

У апошнія месяцы вайны разам з братам Львом уцёк ад наступаючай Чырвонай арміі: бо абодва былі арыстакратамі і сынамі польскага палітыка, мелі падставы баяцца рэпрэсій. Даехаў да Грабаў. Там з дапамогай іншых польскіх ваеннапалонных захапіў стайні, дзе ўтрымліваліся таксама коні, скрадзеныя немцамі ў Польшчы. У Грабах пазнаёміўся і ажаніўся з Антоніяй Марыяй Сяменскай.

У 1947 годзе з’ехаў у Кенію, дзе займаўся гандлем металаломам, затым — здабычай каштоўных камянёў, а таксама прафесійным паляваннем. Цягам 40 гадоў збіраў матэрыялы для манаграфіі пра гісторыю роду Сапегаў, першы том якой выйшаў пры падтрымцы прафесійных польскіх гісторыкаў у 1995, другі ўжо пасмертна ў 2008 годзе пад назвай «дом Сапегаў». Таксама напісаў аўтабіяграфію «Так было, або недэмакратычныя ўспаміны Яўстаха Сапегі», якая была выдадзена ў 1999 годзе (англамоўнае выданне «The way it was», Nairobi 2006). З’яўляецца суаўтарам разам з Паўлам Кардашам кнігі «Сафары. Паляванне ва Усходняй і Паўднёвай Афрыцы», якая ўбачыла свет у 2000 годзе.

Памёр 2 сакавіка 2004 года ў Найробі. Пахаваны ў Боцьках у Падляскім ваяводстве (Польшча).

Сям’я і дзеці 24 лістапада 1945 года ажаніўся з (25 верасня 1922 — ), дачкой Стэфана Сяменскага і Ядвігі Гарадзінскай. Іх дзеці: Марыя Тэрэза Ядвіга Жазэфа (нар. 27 сакавіка 1948) Марыя Габрыэля Эльжбета Элеанора (нар. 17 лістапада 1949), у шлюбе з 1981 года з Бенгтам Бекманам (нар. 1942) Ганна Яанна Марыя (нар. 3 красавіка 1951), у шлюбе з 1976 года з графам Францішкам Людвікам Марыем Антоніем Альфрэдам Вадзіцкім (1942—1996) Леан Яўстах Стэфан (14 чэрвеня 1960 — 16 лістапада 1970).

14 лютага 2003 года ў Найробі другі раз ажаніўся з Эльжбетай Гняздоўскай (нар. 2 жніўня 1938).

Творы Sapieha, J.S. Dom Sapieżyński / Eustachy Seweryn Sapieha. — Warszawa : PWN, 1995. — Cz. 1. — 804 s. Sapieha, J.S. Dom Sapieżyński / Eustachy Seweryn Sapieha. — Warszawa : PWN, 2008. — Cz. 2, Ikonografia. — 447 s. Sapieha, J.S. Tak było: Niedemokratyczne wspomnienia Eustachego Sapiehy / Eustachy Seweryn Sapieha. — Warszawa : Świat Książki, 2012. — 416 s.

Крыніцы

Спасылкі Вяртанне Сапегаў / Сапега Яўстах Северын; гутарыў Міхась Скобла // ЛіМ. — 1999. — 12 лістап. — С. 14—15. Біяграфія князя Яўстаха Севярына Сапегі (польск.) Stanisław Radomyski, Zarys historii Szkoły Podchorążych Rezerwy Kawalerii w Grudziądzu 1926—1939, Oficyna Wydawnicza «Ajaks», Pruszków 1992, ISBN 83-85621-06-7, s. 68.

Яўстах Севярын Катэгорыя:Нарадзіліся ў Шчучынскім раёне Катэгорыя:Удзельнікі абароны Польшчы ў 1939 годзе Катэгорыя:Паляўнічыя