«Раскі́данае гняздо́» — беларускі дакументальны кароткаметражны фільм рэжысёра Андрэя Куцілы, зняты на тэлеканале «Белсат» у 2019 годзе.

Сюжэт Невялікая яўрэйская сям’я месціцца ў старым драўляным доме ў цэнтры Гомеля. Барыс Зямавіч — самы старэйшы. Разам з ім жывуць яго дачка з мужам і ўнучка Ірына. Іх спакойнае існаванне яшчэ дзевяць гадоў таму было парушана загадам мясцовых уладаў аб зносе дому, які паспеў стаць іх радавой каштоўнасцю. Пабудаваны ў 1905 годзе, дом упрыгожаны калісьці традыцыйнай для гэтых мясцін вытанчанай драўлянай аздобай: разьбянымі ліштвамі, аканіцамі, парталамі, арнаментаванымі дзвярыма. Гэты цудоўны прыклад драўлянага дойлідства дзяржава спецыяльна не занесла ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей, каб без праблем вызваліць месца для сучаснай забудовы. Галоўныя героі фільма — дзядуля і ўнучка. Ён — былы дырэктар аднаго будаўнічага ўпраўлення, яна — студэнтка, будучы архітэктар. Здаецца, больш за ўсіх менавіта яны перажываюць будучую страту…

У фільме здымаліся

Здымачная група аўтар сцэнарыя, рэжысёр, мантажыст — Андрэй Куціла асістэнт рэжысёра — Вікторыя Трапезнікава аператары — Андрэй Куціла, Аляксандр Алейнікаў гукарэжысёр — Яраслаў Шпак карэкцыя колеру — Аліса Тумашэўская рэдакцыйны нагляд — Януш Гаўрылюк

Спасылкі

Катэгорыя:Дакументальныя фільмы Беларусі Катэгорыя:Кароткаметражныя фільмы Беларусі Катэгорыя:Фільмы Андрэя Куцілы