Меляу́заўскі раён (; ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца горад Меляуз.

Геаграфія Меляузаўскі раён мяжуе з Бурзянскім, Кугарчынскім, Куюргазінскім, Фёдараўскім, Стэрлібашаўскім, Стэрлітамацкім і Ішымбайскім раёнамі. Плошча раёна складае 3232,21 км².

Гісторыя Меляузаўскі раён быў утвораны 20 жніўня 1930 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 84042 чалавек. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць рускія (44,8 %), далей ідуць башкіры (33,1 %), татары (14,9 %), чувашы (3,4 %) і ўкраінцы (1,2 %).

Спасылкі

Сайт раённай адміністрацыі

Катэгорыя:Раёны Башкартастана