«А́льфа-Банк Фіна́нс» — былы беларускі камерцыйны банк, створаны ў 2003 годзе пад назвай «Белрасбанк». У 2013 годзе ўвайшоў у склад «Альфа-Банка», уладальнікам якога з’яўляецца «Альфа Групп» (Масква, Расія) — 98,3 % акцый.

Гісторыя Заснаваны ў 2003 годзе пад назвай «Белросбанк». Асноўным акцыянерам з’яўлялася расійскае ААТ АКБ «Росбанк» (99,99 %).

У снежні 2012 года кантрольны пакет акцый быў прададзены расійскай банкаўскай групе «Альфа-Банк». У сувязі са зменай асноўнага акцыянера і інтэграцыяй у банкаўскую групу «Альфа-Банк» 6 сакавіка 2013 года «Белросбанк» змяніў назву на «Альфа-Банк Фінанс».

14 чэрвеня 2013 года пастановай Нацыянальнага банка Беларусі «Альфа-Банк Фінанс» рэарганізаваны ў філіял ЗАТ «Альфа-Банк».

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Былыя банкі Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 2003 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 2013 годзе