Макар Цімафеевіч Кудрын (нар. , Смаленск — ) — беларускі хірург. Заслужаны ўрач БССР (1961).
Біяграфія У 1939 годзе скончыў Смаленскі медінстытут. Працаваў галоўным урачом Сафонаўскай раённай бальніцы Смаленскай вобласці.
У гады Вялікай Айчыннай вайны на Ленінградскім фронце выконваў абавязкі ўрача-хірурга, выратаваў сотні савецкіх салдат і афіцэраў. Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі «За баявыя заслугі», «За абарону Ленінграда».
Пасля заканчэння вайны два гады служыў ваенным лекарам на Далёкім Усходзе. З пачатку 1948 года да верасеня 1962 года жыў і працаваў у Баранавічах. У першыя пасляваенныя гады быў галоўным урачом Баранавіцкай абласной бальніцы. Кудрын прапанаваў новы метад лячэння плеўрытаў, абсцэсаў лёгкіх метадам пункцыі, рабіў складаныя аперацыі на чэрапе, аперацыі грудной клеткі. Ужо ў пачатку 1950-х гадоў ужываў новы метад лячэння пераломаў. Праводзіў аперацыі ў гарадской і абласной бальніцах. Дзясяткі аперацый былі зробленыя ім і ў раённых бальніцах. Заўсёды ехаў у раёны, калі патрэбна была дапамога.
У 1947 годзе галоўны ўрач Бярозаўскай раённай бальніцы Брэсцкай вобласці. З 1948 года галоўны ўрач і вядучы хірург Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бальніцы. Кіраваў працоўнай практыкай студэнтаў Мінскага медыцынскага інстытута, выкладаў курс хірургіі ў Баранавіцкім медыцынскім вучылішчыМакар Цімафеевіч Кудрын, ДУК «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы»..
У 1949 годзе ўзнагароджаны значком «Выдатнік аховы здароўя».
14 лютага 1961 года атрымаў званне Заслужаны ўрач БССРКудрын Макар Цімафеевіч, Бессмяротны полк. Збарская Ганна Андрэеўна. 8.05.2020 .
Памяць У 1978 годзе імем Кудрына назва вуліца ў Баранавічах і з’явілася мемарыяльная дошкаМемарыяльныя дошкі Вялікай Айчыннай вайны ў г. Баранавічы .
Катэгорыя:Постаці Баранавічаў Катэгорыя:Хірургі Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны