Шпоракве́тнік (Plectranthus) — род кветкавых раслін сямейства .
Батанічнае апісанне
Шматгадовыя і аднагадовыя вечназялёныя травяністы расліны, кусты і паўкусты вышынёй да 1,5 м. Сцяблы чатырохгранныя. Лісце простае, суцэльнае, без прылісткаў, голае або апушанае, супраціўнае, на чаранках. Кветкі з пяццю пялёсткамі, у шматкветных суквеццях. Плод распадаецца на 4 арэшкі.
Распаўсюджанне і экалогія Расліны роду распаўсюджаны пераважна ў трапічных і субтрапічных абласцях Азіі, Аўстраліі і Афрыкі.
Гаспадарчае значэнне Выкарыстоўваюцца ў якасці дэкаратыўных, лекавых, вострапрыпраўных, агароднінных раслін.
Віды Род налічвае каля 250 відаў, паводле сайта The Plant List — 325 відаў.
Некаторыя віды
Літаратура — С. 387.
Спасылкі
Plectranthus // The Plant List Genus: Plectranthus L’Hér. // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy) Род плектрантус (шпороцветник) — Plectranthus L’Herit. // Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия
Катэгорыя:Базілікавыя