Княгі́нінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мядзельскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Княгінін.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Крывіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Княгініна. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Восаўскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 15 лістапада 1957 года ў склад сельсавета з Пузырскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Азяркі, Вытраскі, Ельніцы, Кавалі, Картоўка, Марачэўшчына, Франопаль, Янушова)Рашэнне выканаўчага камітэта Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 лістапада 1957 г. № 750 // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 11.. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Мядзельскага раёна. 5 сакавіка 1981 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Княгінін. 30 сакавіка 2018 года скасавана вёска МаргіРешение Мядельского районного Совета депутатов от 30 марта 2018 г. № 7 Об упразднении деревни Морги Княгининского сельсовета Мядельского района Минской области.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2000 чалавек, з іх 97,9 % — беларусы, 1,2 % — рускія; паводле перапісу 2019 года — 1370 чалавек.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Крывіцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе