Шарло́тэнбург () — горад у Германіі, заснаваны ў 1705 годзе і ўключаны ў 1920 годзе ў склад Вялікага Берліна.
Гісторыя
Назва горада непасрэдна звязаная з імем Сафіі Шарлоты — жонкі курпрынца Брандэнбурга Фрыдрыха I, які стаў у 1701 годзе першым каралём Прусіі. Сафія Шарлота атрымала ў падарунак невялікі загарадны маёнтак, перабудаваны ў прадстаўнічы летні палац Лютцэнбург (). Пасля заўчаснай смерці Сафіі Шарлоты палац Лютцэнбург у яе гонар быў пераназваны ў палац Шарлотэнбург.
Вакол палаца Шарлотэнбург з пачатку XVIII стагоддзя паступова разрасталіся паселішчы, да 1 студзеня 1877 года пераўтвораныя ў горад Шарлотэнбург, насельніцтва якога да канца XIX стагоддзя налічвала ўжо больш за 100 000 чалавек. У 1878—1884 гады пабудаваная Вышэйшая тэхнічная школа (), цяпер вядомая як Берлінскі тэхнічны ўніверсітэт. Да 1893 года Шарлотэнбург стаў другім па велічыні пасля Берліна горадам у правінцыі Брандэнбург.
З 1900 года ў Шарлотэнбургу пачала працаваць свая электрастанцыя, якая забяспечвала вулічнае асвятленне, патрэбнасці хатніх гаспадарак і прамысловасціGundlach, Wilhelm: Geschichte der Stadt Charlottenburg. Berlin (Springer) 1905; Erster Band, S. 560 Historische Kommission zu Berlin, Helmut Engel et al. (Hrsg.): Geschichtslandschaft Charlottenburg. Charlottenburg, Teil 1 — Die historische Stadt. Nicolai, Berlin 1986, ISBN 3-87584-167-0, S. 270ff.. У 1905 годзе да 200-гадовага юбілею горада замест старой ратушы, пабудаванай у 1705 годзе, была ўрачыста адкрытая новая ратуша з велічнай 88-мятровай вежай. У 1907—1908 гадах Шарлотэнбург абзавёўся ўласнай брамай, у процівагу Брандэнбургскай у Берліне.
Да 1910 года насельніцтва Шарлотэнбурга павялічылася да 306 000 чалавек. У 1911—1912 гады ў горадзе быў пабудаваны будынак Нямецкай оперы. Першапачаткова гэты тэатр называўся «Нямецкі дом оперы» ().
У 1920 годзе Шарлотэнбург быў уключаны ў склад Вялікага Берліна на правах гарадской акругі.
Акруга Шарлотэнбург у выніку адміністрацыйнай рэформы 2001 года ў статусе аднайменнага раёна ўваходзіць ва ўзбуйненую заходнюю сталічную акругу Шарлотэнбург-Вільмерсдорф.
Славутасці Палац Шарлотэнбург з паркам Мемарыяльная царква кайзера Вільгельма Ратуша Шарлотэнбурга Нямецкая опера
Вядомыя асобы Леа фон Капрыві (1831—1899) — нямецкі ваенны і палітычны дзеяч
Галерэя
Спасылкі
Schlosspark Charlottenburg Charlottenburg Palace
Катэгорыя:Гарады, якія ўвайшлі ў склад іншага горада Катэгорыя:Геаграфія Берліна Катэгорыя:Шарлотэнбург (раён Берліна)