Установа адукацыі «Аршанскі дзяржаўны каледж харчавання» — дзяржаўная сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў горадзе Орша. Каледж з’яўляецца шматпрофільнай навучальнай установай.

Гісторыя Гісторыя ўстановы адукацыі пачынаецца з 1932 года, калі пры Аршанскім мясакансервавым камбінаце ствараецца школа фабрычна-завадскога вучнёўства. У час Вялікай Айчыннай вайны школа не функцыянавала.

Пасля вайны з 1 студзеня 1948 года школа фабрычна-завадскога вучнёўства зноў пачынае сваю працу па падрыхтоўцы кваліфікаваных кадраў для мясной прамысловасці.

У 1973 годзе вучылішча пераходзіць у новы архітэктурны комплекс, які ўключае навучальны корпус і студэнцкі інтэрнатКаледж харчавання Аршанскі дзяржаўны.

Былыя назвы Школа фабрычна-завадскога вучнёўства Аршанскае гарадское прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 39 (1961) Аршанскае сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 39 (1985) Аршанскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча перапрацоўчай прамысловасці № 39 (1989) Аршанскі дзяржаўны прафесійны ліцэйперапрацоўчай прамысловасці № 39 Аршанскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж

Літаратура Войтеховская, С. Будущее за колледжем / С. Войтеховская // Аршанская газета. — 2007. — 7 чэрв. — С. 13 Маршалович, Л. Главное — качество воспитания молодежи / Л. Маршалович // Аршанская газета. — 2017. — 10 чэрв. — С. 3. Петрович, В. В. Без друзей меня чуть-чуть, а с друзьями много / В. В. Петрович // Телеком-экспресс (Орша). — 2017. — 11 янв. — С. 23. Тихонова, А. В нашем доме сегодня праздник / А. Тихонова // Аршанская газета. — 2002. — 18 крас. — С. 2. Тихонова, А. О тех, кто нас кормит / А. Тихонова // Віцебскі рабочы. — 2002. — 18 крас. — С. 2.

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1932 годзе Катэгорыя:Каледжы Оршы Катэгорыя:1932 год у Беларусі