Бакінскі дзяржаўны ўніверсітэт () — вышэйшая навучальная ўстанова ў Баку. Універсітэт уваходзіць у склад European University Association (EUA).

Структура Універсітэт размяшчаецца ў 4 карпусах, у складзе якога маецца таксама бібліятэка і спартыўная пляцоўка.

У склад універсітэта ўваходзяць НДІ прыкладной матэматыкі, фізічных праблем, выставачны цэнтр, 5 музеяў, бібліятэка і выдавецтва. Ва ўніверсітэце працуе 121 кафедра, уключаючы кафедры прыродазнаўчых і гуманітарных навук, 37 навукова-даследчых і навуковых лабараторый, дзе працуюць 200 навуковых супрацоўнікаў, кафедра азербайджанскай мовы і літаратуры, кафедра генетыкі.

Факультэты механіка-матэматычны прыкладной матэматыкі і кібернетыкі фізічны хімічны біялагічны геаграфічны геалагічны гістарычны юрыдычны філалагічны усходазнаўства бібліятэчны міжнароднага права і міжнародных адносін сацыяльных навук і псіхалогіі журналістыкі тэалогіі экалагічны

Вядомыя выпускнікі Гейдар Аліеў — прэзідэнт Азербайджана (1993—2003) Абульфаз Эльчыбей — прэзідэнт Азербайджана (1992—1993) Леў Давідавіч Ландау — Фізік і матэматык, Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы ў 1962 годзе

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1919 годзе Катэгорыя:Універсітэты Баку