«Вупыры» () — беларускі незалежны мастацкі фільм у жанры хорар кінастудыі «Первая КиноВидео Компания», які выйшаў у пракат 14 лістапада 2019 года.

Сюжэт Кампанія маладых людзей трапляе ў лясную глыбінку на таемнае возера і сутыкаецца там з містычным жахам, які раз у годзе нараджаецца ў Купальскую ноч.

Акцёры

Здымачная група рэжысёры — Максім Сіры, Андрэй Грынько прадзюсары — Андрэй Курэйчык, Віктар Лабковіч, Сяргей Якубоўскі, Андрэй Клюковіч са-прадзюсар — Надзея Гусельнікава сцэнарысты — Андрэй Курэйчык, Сяргей Якубоўскі аператары — Арцём Якімаў, Аляксандр Алейнікаў кампазітар — Барыс Ланькоў анімацыя — Васіль Паук арт-дырэктар — Максім Карбановіч

Здымачны працэс і прэм’ера Здымкі пачаліся ў 2017 годзе. Асноўным месцам здымак стаў Ваўкавыскі раён. Бюджэт фільма складае 300 тысяч еўра. Прэм’ера фільма адбылася ў кінатэатры «Дом кіно» 1 лістапада 2019 года.

Крытыка Журналіст Канстанцін Сідаровіч адзначыў, што слабым бокам фільма з’яўляецца сцэнарый, мантаж, ігра акцёраў, але выказаў меркаванне, што для беларускага кіно незалежны фільм з такім бюджэтам — пазітыўнае дасягненне.

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы жахаў Беларусі