Павіту́ха (Cuscuta) — род кветкавых раслін сямейства .
Батанічнае апісанне
Аднагадовыя травяністыя паразітычныя расліны без каранёў і лісця. Сцябло павойнае, ніткападобнае, бясколернае ці аранжавага, жоўтага, ружаватага, чырванаватага колеру. У сцябле раслін адсутнічае хларафіл. Лісце рэдукавана ў лускавінкі. Павітуха абвівае расліну-гаспадара і ўкараняецца ў яе прысоскамі (гаўсторыямі), жывіцца яе сокам. Кветкі дробныя (2—7 мм), белага, ружаватага колеру, сабраныя ў клубочкі, парасонікі або гронкі. Плод — каробачка.
Распаўсюджанне і экалогія На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца , , .
Расліны роду з’яўляюцца паразітамі сельскагаспадарчых культур, кармавых траў, дзікарослых раслін і дрэў. Пустазелле. Парушаюць абмен рэчываў раслін-гаспадароў, затрымліваюць іх развіццё і рост, часта выклікаюць гібель. Размнажаюцца насеннем і часткамі сцябла. З’яўляюцца пераносчыкамі вірусных хвароб раслін.
Віды Род налічвае больш за 150 відаў (171 відCuscuta // The Plant List). Усе віды ядавітыяПовилика // Праект «Архив природы России» .
Некаторыя з відаў:
Літаратура
Спасылкі
Cuscuta L. // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy) Cuscuta // The Plant List Повилика // Праект «Архив природы России»
Катэгорыя:Бярозкавыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Расліны-паразіты Катэгорыя:Ядавітыя расліны Катэгорыя:Пустазелле