Ён Арнэ Сэмундсэт Рыісэ (; нар. , , ) — нарвежскі футбаліст, ігрок нацыянальнай зборнай Нарвегіі. Гуляў на левым флангу, адрозніваецца магутным ударам з левай нагі і велізарнай трываласцю, якая дазваляе яму «закрываць» увесь фланг. Яго малодшы брат, Б'ёрн-Хельгэ Рыісэ, таксама з’яўляецца прафесійным футбалістам, у 2007 годзе ён дэбютаваў у зборнай Нарвегіі.

Кар’ера Рыісэ пачаў кар’еру ў родным «Олесуне». Правёўшы ў камандзе адзін сезон, улетку 1998 года перайшоў у «Манака». Здолеў замацавацца ў складзе манегаскаў і дапамог ім перамагчы ў чэмпіянаце 1999/2000. Аднак, сезон 2000/01 атрымаўся для нарвежца не вельмі ўдалым. летку 2001 года быў прададзены ў «Ліверпул» за 4 млн фунтаў стэрлінгаў.

Спачатку Рыісэ трывала гуляў за мерсісайдцаў, але потым стаў радзей з’яўляцца на полі. Сезоны 2006/07 і 2007/08 Ён Арнэ правёў даволі слаба і быў выцеснены з складу бразільскім фулбэкам Фабіу Аўрэліу, адзіным недахопам якога было частае атрымліванне ім траўмаў. У красавіку 2008 года ў першым матчы паўфіналу Лігі чэмпіёнаў супраць «Чэлсі» Фабіу атрымаў чарговую траўму і на 63-й хвіліне быў заменены. Рыісэ, які выйшаў замест яго на шостай дададзенай арбітрам хвіліне зрэзаў мяч у свае вароты і дазволіў лонданскаму клубу дамагчыся нічыей на «Энфілдзе». Такім чынам перад зваротным матчам «Чэлсі» атрымаў сур'ёзную перавагу і ў выніку здолеў ёй скарыстацца, упершыню ў сваёй гісторыі выйдучы ў фінал галоўнага еўрапейскага футбольнага турніру.

У чэрвені 2008 года Рыісэ перайшоў у «Рому», а ў 2011 годзе вярнуўся ў Англію, стаўшы іграком «Фулхэма». Пасля вылету «дачнікаў» з Прэм'ер-лігі па выніках сезону 2013/14 Рыісэ пакінуў клуб і далучыўся да кіпрскага АПОЭЛа, разам з якім стаў чэмпіёнам Кіпра.

24 жніўня 2015 года было абвешчана аб пераходзе Рыісэ ў клуб індыйскай Суперлігі «Дэлі Дынамас»Риисе перешел в «Дели Динамос». Па заканчэнні сезон 2015 пакінуў Індыю і ў сакавіку 2016 года вярнуўся ў «Олесун»Йон-Арне Риисе перешел в норвежский «Олесунн». У чэрвені 2016 года абвясціў аб завяршэнні прафесійнай кар’ерыЙон-Арне Риисе завершил карьеру.

Дасягненні «Манака» Чэмпіён Францыі: 1999/00 Уладальнік Суперкубка Францыі: 2000/01

«Ліверпул» Уладальнік Кубка Англіі: 2005/06 Уладальнік Кубка Футбольнай Лігі: 2002/03 Уладальнік Суперкубка Англіі: 2001, 2006 Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2004/05 Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2001/02, 2005/06

АПОЭЛ Чэмпіён Кіпра: 2014/15 Уладальнік Кубка Кіпра: 2014/15

Асабістыя Прыз Кніксена 2006 (лепшаму нарвежскаму футбалісту года)

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Нарвегіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Нарвегіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Олесун Катэгорыя:Ігракі ФК Дэлі Дынамас Катэгорыя:Ігракі ФК АПОЭЛ Катэгорыя:Ігракі ФК Фулхэм Катэгорыя:Ігракі ФК Рома Катэгорыя:Ігракі ФК Ліверпул Катэгорыя:Ігракі ФК Манака