Мі́скіта (саманазвы: Mískitu) —– індзейская мова Цэнтральнай Амерыкі. Распаўсюджана на карыбскім узбярэжжы Нікарагуа і Гандураса. Родная мова народа міскіта. Колькасць носьбітаў (2019 г.) — 231 000 чал.Language: Miskito
thumb|left|Распаўсюджанне мовы міскіта Мова міскіта адносіцца да сям'і моў місумальпан. Мае цэнтральнаамерыканскае паходжанне. Падчас існавання дзяржавы міскіта ў XVII — XIX стст. стала мовай межэтнічных камунікацый на заходнім карыбскім узбярэжжы, адначасова зведала моцны лексічны ўплыў англійскай мовы. У выніку падзелу Маскітавага берага паміж Нікарагуа і Гандурасам носьбіты міскіта сутыкнуліся з пашырэннем уплыву афіцыйнай іспанскай мовы.
Першыя запісы на мове міскіта вядомы з XVII ст. У канцы XIX — пачатку XX ст. пратэстанцкія місіянеры распрацавалі алфавіт на аснове лацінкі, апублікавалі граматыку і слоўнік мовы міскіта. У нашы дні найчасцей выкарыстоўваецца гэта пісьмовая версія. У 1985 г. у Нікарагуа была складзена болей сучасная граматыкаLANGUAGE RIGHTS ON THE NICARAGUAN ATLANTIC COAST.
У Гандурасе працуе каля 20 школ, дзе міскіта выкладаецца поруч з іспанскай мовай.
Спасылкі Miskito language, pronunciation and alphabet Mískito Indian Language (Mískitu, Mísquito, Bahwika, Wanki) Miskito Dictionary
Катэгорыя:Місумальпан Катэгорыя:Мовы Гандураса Катэгорыя:Мовы Нікарагуа