«Trollwald» — беларускі фольк-металёвы гурт, які узнік на аскепках «Litvintroll».

Удзельнікі

Андрэй Апановіч (колішні ўдзельнік «Litvintroll») — вакал, дуда, жалейка, цыстра Алег Клімчанка (колішні ўдзельнік «Litvintroll») — бас-гітара Андрэй Гарчакоў (колішні ўдзельнік «Litvintroll») — сінтэзатар Генадзь Парахневіч (колішні ўдзельнік «Litvintroll») — бубны Аляксей Панкратовіч — бас-гітара Павел Аленчык — гітара Аляксей Жабуронак — гітара

Змены

Творчасць Пра змены ў стылі адносна «Litvintroll»:Мы крыху перадумалі канцэпцыю. Не будзе гроўлу, я і раўці нармальна не ўмею. Музыка стане больш рок-н-рольная, трэшавая. Тэксты іншыя. Пішу цяпер больш пра тое, што хвалюе. Тэкстаў шмат назбіралася за час LitvinTroll, але ў працу яны тады не пайшлі, зноў жа Вася ставіўся да іх скептычна.Пра песні «Litvintroll» і аўтарскія правы на іх:Так, усе песні зарэгістраваныя на мяне. Аўтарства Васі – “Чорная панна”, “Лясун”, “Каралеўская”, “Рок-н-трол”, “Да сябра”, іх мы дакладна не будзем граць, нам чужога не трэба. Штосьці са сваіх, можа, і возьмем, але трэба будзе адаптаваць пад наш новы стыль. Той жа гроўл замяніць чыстым вакалам. Гаворкі пра гэта пакуль не ідзе, бо багата новага матэрыялу, і на яго скіраваная ўся ўвага. Наогул ёсць глабальная задума зрабіць канцэптуальны альбом на словы аднаго беларускага класіка. Больш пакуль нічога пра гэта не скажу. Працай над ім якраз зоймемся ў 2016.Планы на будучыню:Найперш нашага выступу 25 снежня, вельмі адказнага для нас. Пасля міні-альбома з 4 песень мы выкладзем яшчэ некалькі сінглаў, хочам зняць кліп і маем ужо ідэю. Ён не будзе ў фолькавым стылі і не такі як у “Зніча”, без мілітарызму. Гэта будзе адарваны і трэшовы кліп. Таксама думаем даць сумесныя канцэрты ў Гродне і Брэсце разам са “Знічом”. І палякі ўжо нас непакояць, запрашаюць сыграць у іх. Спадзяюся, зробім у наступным годзе той самы канцэптуальны альбом.

Назва У інтэрв'ю была патлумачана назва гурту:Думалі мы, думалі… Было дахалеры варыянтаў, але спыніліся на гэтым. Увогуле, яшчэ песня пра крыжака павінна была называцца “Trollwald”, калісьці так прапаноўваў Алежка [Алег Клімчанка], але некаторыя ўдзельнікі забракавалі гэты варыянт. Таму назва, напэўна, чакала свайго часу.У іншым пра назву паведамілі наступнае:Гэтае слова ўсплыло яшчэ калі пісалі “Чорную панну”. Алежка (Алег Клімчанка – басіст гурта, які памёр падчас канцэрта проста на сцэне 2 верасня 2012 года – заўвага С. Б.) прапаноўваў назваць “Трольвальд”, па аналогіі з Грунвальдам, адну з нашых песень, якая ўвайшла ў альбом пад назвай “Крыжак” (“Песня пра троляў – 2”). Тады таксама Вася забракаваў гэтую ідэю. Так што назва чакала свайго часу.

Творчасць

Альбомы

Trollwald Альбом быў анансаваны ў афіцыйнай суполцы 10 чэрвеня 2019 года. Зараз ідзе сбор сродкаў на запіс альбома. Сам альбом будзе дэбютным для гурту.

Альбом з'явіўся на платформе Bandcamp 2 чэрвеня 2023 года.

Песні, якія ўвайдуць у склад альбома:

Поўнач (4:52) Троль-байструк (6:07) Не гуляйце, дзеўкi, у лесе (5:38) Спынiўся час (5:00) Мёртвым не балiць (5:25) Два тролi (3:50) У гушчарах (5:19) Нявеста (6:12) У кiшэнях нуль (3:10) Праклён (5:58)

Міні-альбомы

У гушчарах (2016) Прэзентаваны ў афіцыйнай суполцы 12 сакавіка.

Intro (Уступ) Бывай! У гушчарах У кішэнях нуль "Легальныя" прысмакі

Спасылкі Афіцыйная суполка ў сацыяльнай сетцы «У Кантакце» Пра распад «Litvintroll» Інтэрв'ю Інтэрв'ю Інтэрв'ю Інтэрв'ю Інтэрв'ю Рэпартаж з Каляднага фэсту Ахвяраваць грошы на альбом

Катэгорыя:Музычныя калектывы паводле алфавіта Катэгорыя:Метал-гурты Беларусі Катэгорыя:Фолк-метал-гурты Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2015 годзе