Савецкая вуліца (, ) — галоўная і самая працяглая вуліца горада Верхнядзвінска.

Апісанне У ХІХ — пачатку ХХ ст. называлася Новамаскоўскай, паралельна якой пралягала вул. Старамаскоўская (сучасная вул. Гагарына).

Сёння гэта самая працяглая вуліца ў горадзе — яе агульная працягласць у межах горада складае больш за 4 км.

Пачынаецца ад моста цераз раку Дрыса і пралягае з поўначы на паўднёвы ўсход да мяжы горада ў раёне скрыжавання аўтамабільных дарог Р20 Полацк — Даўгаўпілс і Р18 Верхнядзвінск — Шаркаўшчына.

Сацыяльныя аб’екты Бібліятэка імя Т. Хадкевіча Школа мастацтваў Паліклініка Гасцініца Аптэка Банкаўскія ўстановы (ААТ АБ Беларусбанк, ААТ Белаграпрамбанк, ААТ Банк БелВЭБ)

Помнікі Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1809 г.) Помнік героям вайны вайны 1812 г. (1912 г.) Гарадская цагляная забудова канца ХІХ — пачатку ХХ ст. Брацкая магіла войнаў Чырвонай Арміі (1939 г.) Брацкая магіла войнаў Савецкай Арміі (1944 г.) Старыя хрысціянскія могілкі (XVIII-ХХІ ст.) Яўрэйскія могілкі (XVIII-ХХІ ст.)

Гл. таксама Спіс вуліц Верхнядзвінска

Спасылкі

Катэгорыя:Вуліцы Верхнядзвінска