Урэчнік альпійскі, рдзест альпійскіЗелена книга УкраїниДовідник назв рослин України (Potamogeton alpinus) — від шматгадовых водных травяністых раслін роду сямейства . Этымалогія: — «альпійскі»Dictionary of Botanical Epithets.
Апісанне Мае вельмі разгалінаванае карэнішча. Сцёблы круглыя ў перасеку, без плям, да 200 см, звычайна неразгалінаваныя. Расліна часта афарбаваная чырвоным. Лісце спіральна размешчанае. Плывучае лісце можа быць напаўпразрыстым, ад эліптычнага да досыць вузкага, да 9х2,5 см, часам адсутнічае; ліставая пласціна чырванавата-зялёная. Пагружанае лісце ад ланцэтнага да вузка-эліптычнага, да 22х3,3 см, на вяршыні тупое, ад светла-карычневага да чырвонага колеру. Зялёныя кветкі 3—10 см даўжынёй. Плады 2,6—3,7 мм, ад аліўкава-зялёнага да карычневага колеру, зваротнаяйкападобныя. Храмасомы: (2n = 26, 52).
Распаўсюджанне і экалогія Еўропа, Азія, Грэнландыя, ЗША, Канада. Расце ў халодных і ўмераных абласцях паўночнага паўшар’я. Насяляе азёры, каналы, ручаі, асабліва на тарфяным грунце. Зрэдку культывуюць, лепш за ўсё размнажаецца дзяленнем карэнішчаў. Святлолюбівая расліна, гідрафіт, мезатроф.
Галерэя
Зноскі
Літаратура
Спасылкі Flora of North America Flora of Iceland (webpage of Icelandic Institute of Natural History) (ісл.) Euro+Med PlantBase
Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Урэчнік Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1804 годзе Катэгорыя:Водныя расліны