Басідж (; Мабілізацыя), таксама Ніруе Магаветматэ Басідж (; Мабілізацыя сіл супраціву), 'Сазман-е Басідж-е Мастазафін (; Арганізацыя мабілізацыі прыгнечаных) — іранскае паўвайсковая апалчэнне, адна з пяці так званых «сіл» у складзе Корпуса Вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР). Заснавана ў 1979 годзе, пасля ісламскай рэвалюцыі ў Іране, па ініцыятыве тагачаснага Вышэйшага кіраўніка Ісламскай Рэспублікі Іран — Рухалы Хамейні.
Паўнамоцтвы і функцыі Басідж, па меншай меры, у тэорыі, падпарадкоўваецца Корпусу Вартавых Ісламскай рэвалюцыі і дзеючаму Вярхоўнаму кіраўніку Хаменеі. Аднак у шэрагу крыніц Басідж апісваецца як саюз разрозненых арганізацый, які ўключае лакальныя групы пад кантролем мясцовых уладаў.
Многія маладыя іранцы лічаць Басідж важным спосабам кар’ернага росту. Басідж не толькі гуляе дапаможную ваенную ролю, але таксама ажыццяўляе сацыяльную дапамогу, арганізуе рэлігійныя цырымоніі, ажыццяўляе нагляд за норавамі і палітычнымі настрояміMolavi, Afshin, The Soul of Iran, W.W. Norton, (2005), pp. 88, 316—318. Мясцовыя арганізацыі Басідж існуюць у кожным буйным горадзеMolavi, Afshin, The Soul of Iran, W.W. Norton, (2005), p. 88.
Кіраўнікі КіраўнікПерыядАлiрэза Афшар1990—1998Махамед Хеджазi1998—2007Хасейн Таеб2007—2009Махамед Рэза Нагды2009—2016Гулямхасейн Гейбпарвар2016—2019Гуляймрэза Салеймані2019—наш час
Катэгорыя:Узброеныя сілы Ірана Катэгорыя:З’явіліся ў 1979 годзе