Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі ў галіне тэхналогій інфарматызацыі і кіравання БДУ — падраздзяленне БДУ.

Гісторыя

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі ў галіне тэхналогій інфарматызацыі і кіравання БДУ» была створана 1 верасня 1987 года як «Спецыяльны факультэт перападрыхтоўкі кадраў па прыкладной матэматыцы БДУ».

У 1996 годзе былі адкрыты філіялы ў Гродна і Брэсце.

За час існавання Інстытута дыпломы аб перападрыхтоўцы i пасведчання аб павышэнні кваліфікацыі атрымалі каля 10 тысяч слухачоў.

Інстытут уваходзіць у склад адзінага комплексу БДУ і ажыццяўляе сваю дзейнасць без дзяржаўнага фінансаванняhttps://itiu.bsu.by/o-nas-2/ .

Навучальны працэс

Перападрыхтоўка кадраў з вышэйшай адукацыяй праводзіцца па спецыяльнасцяхhttps://itiu.bsu.by/perepodgotovka/ :

Праектаванне праграмнага забеспячэння інфармацыйных сістэм (па спецыялізацыях: Андроід і Бізнес Аналіз; Інфармацыйная Бяспека; PMP, Бізнес Аналіз, ITIL); Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных сістэм; Праектаванне праграмнага забеспячэння інфармацыйных сістэм; Прыкладная інфарматыка; Матэматычнае забеспячэнне кампутарнай бяспек; Інфармацыйнае і прававое забеспячэнне бізнесу; Эканамічная кібернетыка; Лагістыка; Дзелавое адміністраванне; Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці; Фінансы і крэдыт у прадпрымальніцкай дзейнасці; Бухгалтарскі ўлік і кантроль у прадпрымальніцкай дзейнасці; Эканоміка і кіраванне ў прадпрымальніцкай дзейнасці; Банкаўская справа; Бухгалтарскі ўлік і кантроль у прамысловасці; Правазнаўства; Кіраванне персаналам; Камерцыйная дзейнасць на рынку тавараў народнага спажывання; Маркетынг.

Павышэнне кваліфікацыі кадраў з вышэйшай адукацыяй праводзіцца па профілях (напрамках) адукацыіhttps://itiu.bsu.by/povy-shenie-kvalifikatsii/ :

Інфармацыйнай бяспекі; Кіравання; Праграмавання і праграмнага забеспячэння.

Кіраўніцтва Дырэктар — Аляксандр Алегавіч Талсташоў; Намеснік дырэктара па навуковай і вучэбнай рабоце, дэкан факультэта перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі — Яўген Анатолевіч Свірскі, кандыдат фізіка-матэматычных навук; Галоўны бухгалтар — Таццяна Станіславаўна Клімава; Менеджар — Марыя Уладзіміраўна Саўчык; Метадыст — Дзенісенка Валянціна Міхайлаўна; Дырэктар філіяла ў Гродна — Галіна Фёдараўна Міхальчанка, кандыдат псіхалагічных навук; Дырэктар філіяла ў Брэсце — Анатоль Васілевіч Білевіч.

Катэгорыя:Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт Катэгорыя:Пасляўніверсітэцкая прафесійная адукацыя Катэгорыя:З’явіліся ў 1987 годзе Катэгорыя:1987 год у Мінску Катэгорыя:Кальварыйская вуліца