«Па́тэрсан» () — амерыканскі драматычны фільм 2016 года, пастаўлены рэжысёрам Джымам Джармушам па ўласным сцэнарыі. Галоўныя ролі выканалі Адам Драйвер і Гальшыфтэ Фарахані.

У фільме паказаны адзін тыдзень з жыцця Патэрсана — паэта, які працуе кіроўцам аўтобуса ў горадзе Патэрсан, штат Нью-Джэрсі. Кожны дзень Патэрсана падобны да папярэдняга, але ў яго атрымоўваецца ствараць паэзію з паўсядзённасці. Адным з вытокаў натхнення для Джармуша паслужыла творчасць Уільяма Карласа Уільямса, славутага амерыканскага паэта першай паловы XX стагоддзя, аўтара эпічнай пяцітомнай паэмы .

Прэм’ера фільма адбылася 16 мая 2016 года ў межах асноўнай конкурснай праграмы 69-га Канскага кінафестывалю.

Сюжэт Фільм паказвае тыдзень з жыцця Патэрсана (Адам Драйвер), кіроўцы аўтобуса ў горадзе Патэрсан, штат Нью-Джэрсі. Кожны дзень Патэрсана — такі ж, як папярэдні: ён рана ўстае, снедае, ідзе ў аўтапарк, дзе сядае ў аўтобус і цэлы дзень ездзіць па вуліцах горада, а ў перапынках піша вершы ў сшытак. Увечары ён вяртаецца дадому, вячэрае са сваёй жонкай Лаўрай (), а потым ідзе гуляць з бульдогам Марвінам. Па дарозе ён заходзіць у бар выпіць піва.

Лаўра ўжо даўно просіць Патэрсана апублікаваць ягоныя вершы ці хаця б зрабіць копію рукапісу, які існуе ў адзіным экзэмпляры. Нарэшце Патэрсан абяцае, што на выходных зробіць копію сшытка ў капіравальным цэнтры. Але ў суботу ўвечары Патэрсан з Лаўрай сыходзяць у кіно, а тым часам Марвін разрывае на шматкі пакінуты на канапе сшытак.

Раніцай нядзелі спустошаны Патэрсан выбіраецца на шпацыр і прыходзіць у сваё ўлюбёнае месца — , дзе ён часта сядзіць у абедзены перапынак. Там да яго падсаджваецца загадкавы японец (), які пачынае размову пра , улюбёнага паэта Патэрсана, аўтара паэмы «». Сыходзячы, японец дорыць Патэрсану чысты сшытак.

Фільм сканчваецца кадрамі, у якіх Патэрсан піша новыя вершы ў сшытак, падараваны японцам.

Акцёрскі склад

Праца над фільмам Фільм быў зняты за 30 дзён улетку 2015 года ў Патэрсане і Нью-Ёрку. Аператарам фільма выступіў .

Крытыка

Паводле дадзеных агрэгатара крытычных аглядаў «Rotten Tomatoes» сярод 244 рэцэнзентаў 234 далі станоўчую ацэнку фільму, што складае 96%. Іншы папулярны агрэгатар крытычных аглядаў, «Metacritic», дае фільму ўсярэдненую ацэнку ў 90 балаў са 100 магчымых на аснове 41 рэцэнзіі. Карыстальнікі папулярнага рэсурсу «Internet Movie Database» адзначылі фільм ацэнкай у 7,4 бала па дзесяцібальнай шкале.

Колін Коверт у рэцэнзіі для «Star Tribune» паставіў фільму найвышэйшы бал, адзначыўшы ўласцівую Джармушу ўвагу да дэталяў — бездакорнасць пастаноўкі любой, нават на першы погляд другаснай сцэны .

Оўэну Глейберману, вядучаму кінакрытыку часопіса «Variety», мастацкая мова Джармуша здалася ўстарэлай. Ён звярнуў увагу на тое, што эстэтыка яго фільмаў практычна не змянялася з часоў знятага ў 1987 годзе «Таямнічага цягніка», і да 2016 года чароўнасць медытатыўнага рытму паблякла — «Патэрсан» выглядае штучнай спробай застацца ў XX стагоддзі, стагоддзі чорна-белага кіно і паэтаў-бітнікаў.

Эн Хорнадэй у рэцэнзіі для «The Washington Post» адзначае, што вяртанне Джармуша да абвешчанага трыццаць гадоў таму прынцыпу адмовы ад сур’ёзных канфліктаў у апавяданні ўпрыгожвае фільм, дадаючы яму шчырасці і цеплыні, «дзякуючы якім у гледача можа ўзнікнуць жаданне абняць спачатку герояў фільма, а затым яго аўтара».

Крытык Іван Чувіляеў назваў фільм «Патэрсан» «самай лірычнай і кранальнай» карцінай 2016 года. Ён не разглядае манатоннасць насычанага паўтаральнымі структурамі апавядання як недахоп — у спакойным апавяданні «пра маленькія рэчы, з якіх вытканы свет» адчуваецца пазнавальны, гадамі адточаны стыль даўно знаёмага рэжысёра. Асабліва адзначыў кінакрытык працу аператара Фрыдэрыка Элмса, які працаваў з Лінчам над «Галавой-гумкай» і «Сінім аксамітам», а з Джармушам над «Ноччу на зямлі», «Кавай і цыгарэтамі» і «Зламанымі кветкамі»):

Наталля Серабракова бачыць за сцэнамі сямейнага жыцця Патэрсана апавяданне пра «адзіноту, што грызе душу, немагчымасць камунікаваць з блізкім чалавекам», бергманаўскую трагедыю адносін. Не паўсядзённасць служыць крыніцай натхнення для Патэрсана, але наадварот — ён хаваецца ад паўсядзённасці ў свеце паэзіі. Пры гэтым недахопам карціны крытык называе не сам трагізм, а спробу змякчыць і замаскіраваць яго прыкрым штучным аптымізмам:

крытыкуе «Патэрсана» і іншыя апошнія карціны Джармуша («Межы кантролю», «Выжывуць толькі закаханыя») за страту натуральнай «паэзіі паўсядзённасці» і замену яе на штучную «пропаведзь культурнага эскапізму», з’яўленне засяроджанасці на ўласнай ранняй творчасці і ўласнай асобе:

Узнагароды і намінацыі Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 10 кінаўзнагародай і 34 намінацыямі: Кінапрэмія / КінафестывальДата і месцаКатэгорыя / УзнагародаНамінантВынік69-ы Канскі кінафестываль11–22.05.2016Каны, Францыя«Патэрсан», Джым ДжармушСабачая пальмаНэлі Прэмія Асацыяцыі кінакрытыкаў Аявы10.01.2017Best Movie Yet to Open in Iowa«Патэрсан»42-я Прэмія Асацыяцыі кінакрытыкаў Лос-Анджэлеса14.01.2017Лос-Анджэлес, ЗШААдам Драйвер прэмія «Сан Жордзі»24.04.2017Барселона, ІспаніяНайлепшы акцёр у замежным фільмеАдам Драйвер71-я прэмія «Бодыль»17.03.2018Капенгаген, ДаніяДжым Джармуш

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі (на 15.07.2019) (на 15.07.2019) (на 15.07.2019) (на 15.07.2019) Патэрсан на сайце «КиноПоиск» (на 15.07.2019)

Катэгорыя:Фільмы-драмы 2016 года Катэгорыя:Фільмы ЗША 2016 года Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы пра ЗША Катэгорыя:Фільмы пра паэтаў Катэгорыя:Фільмы Джыма Джармуша Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Джыма Джармуша Катэгорыя:Фільмы Amazon Studios