Вуліца Дуброўская — вуліца ў паўночна-заходняй частцы Брэста. Узнікла ў 1958 годзе. У 1979 годзе падоўжана за кошт уключэння ў гарадскую мяжу вёсак Дуброўка і Кацінбор. Працягласць — больш 2000 метраў, ад вуліцы Беларускай да паўночнага паўкольца. Старая забудова 1-павярховыя дамы сядзібнага тыпу. З сярэдзіны 1970-х гадоў паўднёва-усходняя частка вуліцы забудавана жылымі шматпавярховымі дамамі. На вуліцы знаходзіцца частка карпусоў Брэсцкага завода бытавой хіміі, сярэдняя школа № 2 імя Герояў Кубінскай рэвалюцыі (д.14).

Літаратура

Дуброўская