Хвошч багнавы (Equisetum fluviatile) — шматгадовая травяністая расліна сямейства .

Назва

Этымалогія відавага эпітэту лацінскай назвы:  — «рака».

Беларускія назвы: Хвошч багнавы, ёльнік, яленецГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927, сасонка, хвошч, хвошч балотныВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927, елачкаШатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929.

Апісанне Сцёблы монаморфныя, зялёныя, гладкія, неразгалінаваныя або разгалінаваныя у верхняй частцы, 35-115(-150) см, полы цэнтр. 2n =216. Хвошч размнажаецца ў асноўным вегетатыўна карэнішчамі. Споры вырабляюцца ў тупых конусах на канцах некаторых сцеблаў. Споравыя пупышкі жаўтлява-зялёныя, 1-2 см даўжынёй і 1 см шырынёй, са шматлікімі лускавінкамі. Хвошч багнавы найбольш часта блытаюць з , які мае больш грубае сцябло з меншай паражнінай ў цэнтры і доўгія споравыя конусы 2-4 см даўжынёй.

Распаўсюджанне Від трапляецца на працягу большай частцы Паўночнага паўшар’я ад Еўропы (у тым ліку Украіны) на ўсход праз тэрыторыю Турцыі, Сібіры, Каўказа, Казахстана і Манголіі, на Далёкім Усходзе Расіі, Кітая, Японіі, Карэйскага паўвострава, а таксама ў Квінслендзе ў паўночнай Аўстраліі і на большай частцы поўначы Паўночнай Амерыкі. Звычайна з’яўляецца раслінай канаў, сажалак, азёр, затокаў вялікіх рэк і мокрых лугоў, балот і забалочаных лясоў. Звычайна расце ў шчыльных калоніях.

Выкарыстанне Раннія парасткі з’яўляюцца ядомымі. Медыкаментозна ён выкарыстоўваўся старажытнымі грэкамі і рымлянамі, каб спыніць крывацёк і для лячэння захворванняў нырак, язвы і туберкулёзу. Сцёблы часам ядуць вадаплаўныя. Хвашчы паглынаюць цяжкія металы з глебы, і часта выкарыстоўваюцца ў біяпробах на металы.

Галерэя

Спасылкі

Flora of North America Flora of China Flora of Iceland (webpage of Icelandic Institute of Natural History) (ісл.) Germplasm Resources Information Network (GRIN) Euro+Med PlantBase

Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Флора Азіі Катэгорыя:Флора Еўропы Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Хвашчовыя